Меркаванні55

Рытуалы хлусні

Нам кажуць, што ў суседзяў усё так дорага, што яны, быццам нашэсце саранчы, цяпер змятаюць усё з беларускіх крамаў. Піша Святлана Калінкіна.

Беларусы з Літвы вывозяць усё, што могуць вывезці: гарбату, каву, сыры, алей, пральныя парашкі, памперсы, будматэрыялы… Прычым, літоўцы радыя, што на прылаўках нічога не залежваецца. Яны не толькі не збіраюцца ўводзіць абмежаванні на вываз тавараў гэтым нашэсцем пакутнікаў з суседняга псеўдараю, але нават выдаюць беларусам назапашвальныя карткі, якія даюць права на вялікія зніжкі.

Беларусь, наадварот, увяла абмежаванні на вываз тавараў. Вывезці можна не больш за два кілаграмы мяса ці, напрыклад, кілаграм масла. І насамрэч гэта дыягназ. Таму што калі эканоміцы краіны нявыгадна, каб куплялася прадукцыя, зробленая на яе заводах, то гэта не эканоміка, а кепска прыхаваныя рытуалы хлусні вакол нейкай псеўдаідэі. У нашым выпадку хлусня закліканая падтрымліваць міф пра поспехі беларускага дзяржаўнага будаўніцтва і прыкрываць тую яму, да якой мы прыйшлі пад апладысменты Усебеларускіх народных сходаў галоўнаму дакладчыку.

Прычым самая небяспечная хлусня — гэта калі падманваеш сам сябе. Нам кажуць, што ў суседзяў усё так дорага, што яны, быццам нашэсце саранчы, цяпер змятаюць усё з беларускіх крамаў. А я вам раскажу іншую гісторыю. Мае знаёмыя-пенсіянеры вырашылі закупіцца прадуктамі і напоямі на лецішча. Напоямі ў самым бяскрыўдным сэнсе гэтага слова — газіроўкай і мінеральнай вадой. І што вы думаеце?

У выніку яны накуплялі шмат літраў малака 1,5-працэнтнай тлустасці (балазе, яно цяпер некалькі месяцаў не псуецца), таму што малако выявілася… таннейшым за ваду.
Абураліся страшна, таму што яны не шкоднікі і сваёй краіне зла не жадаюць. Але ўсё-такі зараз будуць піць малако.

Як такое можа быць? Як можа быць, каб вада, якую проста выпампавалі з-пад зямлі і разлілі па бутэльках, каштавала даражэй, чым малако? Калі вада ў нас проста ёсць, і ніякіх асаблівых намаганняў ні па яе пошуку, ні па яе здабычы рабіць не трэба. А вось карову трэба спачатку выгадаваць, а потым карміць, даіць, лячыць, збіраць гэта самае малако, некуды везці, стэрылізаваць, перапрацоўваць, плаціць зарплату людзям, якія на ўсіх гэтых этапах з малаком важдаліся, і гэтак далей, і гэтак далей.

Каго мы гэтымі цэнамі падманваем? Хто ў здаровым розуме паверыць, што пры нармальнай эканоміцы малако насамрэч можа каштаваць танней за ваду? Ужо больш сумленна проста выдаваць беларусам бясплатнае малако за шкоднасць жыцця ў такіх умовах, але не выстаўляць нікога ідыётамі.

Наогул, хлусня — страшная з’ява. Яна заўсёды пачынаецца з маленькай бяскрыўднасці, але мае ўнікальную патрэбу ў самарэпрадукцыі і разрастанні. Калі хочаце, гэта ракавая пухліна як чалавечых адносін, так і грамадска-палітычных фармацый. Адносіны дваіх людзей, пабудаваныя на хлусні, рана ці позна будуць сапсаваныя назаўжды. Але дакладна з той жа прычыны бурацца, здавалася б, непахісныя ўзаемаадносіны ў звязку грамадства — дзяржава.

Напрыклад, мой асабісты канфлікт з дзяржавай — піянеркі-камсамолкі-актывісткі — пачаўся праз туалетную паперу. Ну, не магла я прыняць версію «вялікай дзяржавы», пра якую нам расказвалі і на ўроках, і па тэлевізары, і з усіх газет, калі бачыла на вуліцах людзей, абвешаных гэтымі рулонамі. Ну, не ўкладалася ў мяне ў галаве, што насамрэч можа быць вялікай дзяржава, дзе туалетная папера — дэфіцыт!

Вось, што б ні казалі пра Перамогу з вялікай літары і пра Гагарына, але нельга ганарыцца краінай, якая не здольная забяспечыць людзям самае неабходнае.
За гэтыя гады агучаныя розныя версіі прычын распаду Савецкага Саюза, але я і сёння перакананая, што СССР загубілі не цэны на нафту, не Ельцын з Шушкевічам, — Савецкі Саюз загубіла хлусня. Улада падманвала людзей, пераконваючы, што менавіта ў нас усё найлепшае: і балет, і прамысловасць; што мы пабудавалі справядлівае грамадства, дзе ўсе роўныя — і партыйныя правадыры, і даяркі-шмастаночніцы… Людзі, у сваю чаргу, рабілі выгляд, што ўсяму гэтаму вераць, але ганяліся за фінскімі ботамі і балгарскім зялёным гарошкам, а «Пойдзеш у даяркі!» было самым страшным праклёнам дачцэ-недарэцы.

У Беларусі цяпер адбываецца нешта падобнае, асабіста ў мяне адчуванне поўнага дэжавю з часамі СССР напярэдадні распаду. Ужо ўсе ўсё разумеюць. І проста чакаюць, калі гэта скончыцца. Хоць па інэрцыі ідэолагі яшчэ кажуць старыя прамовы, тэлевізар усё гэтак жа вяшчае пазітыўныя «ўнутраныя навіны» і расказвае пра ўсякія катаклізмы ў суседзяў, улады далдоняць пра кансалідацыю грамадства і падтрымку народа.

Але народ ужо даўно сам за сябе: нікому не верыць, запасаецца далярамі і прадуктамі працяглага захоўвання, п’е малако замест вады і, заўважце, уладу за гэта не хваліць, таму што так не павінна быць, гэта няправільна.
Лукашэнка тут нядаўна абвясціў, што яму за такую «несазнацельнасць» беларусаў сорамна. Але калі ён перастане сябе падманваць, то напэўна прызнае, што ўсё ж такі нашы людзі не дурні. Прынамсі, ужо проста немагчыма не заўважыць, што словам беларусы вераць усё менш.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

На прадпрыемстве ў Катары па вытворчасці ЗПГ прагрымеў магутны выбух: 54 чалавек пацярпелі, 18 зніклі без вестак

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам2

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ14

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю45

Сёстры Груздзевы перажываюць за беларусаў у Польшчы. Бо яны не бачаць сапраўднага мяса14

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі3

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць