Нерухомасць44

Рашэнне №101 Мінгарвыканкама афіцыйна адмененае. Ільготныя 5%-я крэдыты на будаўніцтва жылля больш не выдаюцца

Застаюцца 16%-ныя крэдыты для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, і 26%-ныя для ўсіх астатніх.

Мінскія ўлады афіцыйна адмянілі рашэнне № 101 ад 15 студзеня 2009 года, паводле якога 5%-ныя льготныя крэдыты пры наяўнасці дамовы з забудоўшчыкам маглі атрымаць усе ахвотныя незалежна ад даты пастаноўкі на чаргу.

Сёння ў Нацыянальным прававым рэестры было зарэгістравана (№ 9/41632) рашэнне Мінгарвыканкама № 1601 ад 10.06.2011 «Аб прызнанні страціўшым сілу рашэння Мінгарвыканкама ад 15 студзеня 2009 г. № 101)».

Мінчукі згубілі самую выгадную магчымасць для будаўніцтва сваёй кватэры. Дзякуючы рашэнню № 101 кватэры змаглі пабудаваць каля 5 тысяч сем’яў (2–3 тысячы чалавек за год), якія адстаялі ў чарзе менш за 20 гадоў. Нават калі ўлічыць, што сярэдні памер такога крэдыту складаў каля $40 тысяч, агульныя выдаткі дзяржавы не перавышалі $100 мільёнаў штогод. Іншая рэч, што

ў сувязі з дэвальвацыяй папулярнасць такіх крэдытаў рэзка пайшла ўверх — беларусы разумелі, што аддаваць крэдыт у беларускіх рублях будзе нескладана.
Размовы пра адмену рашэння № 101 вяліся яшчэ год таму, нават называўся нібыта дакладны час — май, але ў перадвыбарчы год дзяржава не рашылася крыўдзіць жыхароў сталіцы.

Такім чынам, цяпер на рынку нерухомасці застаюцца 16%-ныя крэдыты для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, і 25–26%-ныя для ўсіх астатніх. У дадатак для атрымання такога крэдыту патрэбны вялікі заробак, якім не можа пахваліцца большасць беларусаў. Але цэны на будаўнічыя матэрыялы растуць. Забудоўшчыкі не гатовыя памяншаць кошт квадратнага метра, бо застануцца ў мінусе.

Гэта пагражае змяншэннем колькасці дамоў, што будуюцца ў сталіцы. Зрэшты, менавіта такой мэты дабіваецца Аляксандр Лукашэнка, заяўляючы, што новага жылля ў Мінску не павінна быць шмат.

На думку былога прэм'ера Сяргея Лінга, акурат пампаванне грошай у эканоміку праз будаўніцтва стала адной з прычынаў фінансавага крызісу ў Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць