Труп 15-гадовай дзяўчыны вылавілі пад Гроднам
Яна прапала ў пачатку года разам з 22-гадовым хлопцам.
Труп знойдзены паблізу вёскі Гожа Гродзенскага раёна, прыкладна за 19-ці кіламетрах ад месца, дзе школьніцу бачылі апошні раз.
Слядоў гвалтоўнай смерці на целе загінулай не выяўлена. Асноўная версія праваахоўных органаў — утапленне.
15-гадовая Ганна Цвятніцкая знікла ў пачатку года разам з 22-гадовым правадніком на чыгунцы Дзянісам Сотнікавым у раёне парку Румлёва ў Гродне. Прыкладна ў той жа час у міліцыю тэлефанавалі людзі, якія сталі сведкамі няшчаснага выпадку на Нёмане, дзе нібыта патанулі два чалавекі.
Каментары