Меркаванні6666

Лябедзька: Апазіцыя можа з'яднацца цягам бліжэйшых тыдняў

«На гэта ёсць палітычная воля і жаданне».

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што ў бліжэйшы час можа быць абвешчана аб новым аб’яднанні ўнутры апазіцыі.

«Наша Ніва»: На чым грунтуюцца Вашы высновы?

Анатоль Лябедзька: На шматлікіх двухбаковых і шматбаковых размовах і кансультацыях. На гэта ёсць палітычная воля і жаданне. Гаворка ідзе пра каардынацыю і ўзаемадзеянне ўнутры апазіцыі. Трэба толькі аформіць гэта. Ні адна сур’ёзная палітычная сіла не супраць гэтага.

«НН»: А які будзе фармат? Сустаршынства ці адзіны лідар?

АЛ: Рана пра гэта яшчэ гаварыць. Трэба скласці ўсе тыя магчымасці, што мы маем на сённяшні дзень. Потым вызначымся, які гэта будзе фармат. Мне здаецца, што новае ўтварэнне павінна быць шматузроўневай канфігурацыі. З аднаго боку павінны быць палітычныя партыі, рухі, арганізацыі. З іншага — экспертная супольнасць, нейкія рабочыя групы. У прынцыпе, такое ў нас ужо было, калі выпрацоўвалі Малую Канстытуцыю. Пра лідара пакуль ніхто не гаварыў. Амбіцыі цяпер у людзей не лезуць праз край. Некаторыя людзі зразумелі, што лідарства гэта не толькі інтэрв’ю і святло сафітаў, але і адказнасць, наступствы. Лідар павінен быць абраны пры вялікай колькасці людзей. Магчыма, каб у гэтай працэдуры змог паўдзельнічаць кожны грамадзянін краіны.

«НН»: Раней размежаванне ў апазіцыі часта праходзіла па лініі «празаходні — прамаскоўскі». Цяпер гэтая праблема існуе?

АЛ: Не адчувалася. Прынамсі, нейкіх умоваў, што я не прыйду на перамовы, калі там будзе прарасійскі/праеўрапейскі палітык не было. Для мяне такой праблемы не існавала ўвогуле ніколі. Здаецца, што мы перажылі гэтую хваробу. Цяпер людзьмі рухае жаданне, што мы можам зрабіць для краіны.

«НН»: Наконт фармата ўдзелу ў парламенцкіх выбарах ужо кансультаваліся?

АЛ: Усе сыходзяцца ў меркаванні, што найлепшым рашэннем будзе агульнае. Незалежна ад таго, ці гэта будзе байкот, ці ўдзел, ці нейкая больш складаная схема.

«НН»: Калі пра новае аб’яднанне можа быць заяўлена?

АЛ: Патрэбен адзіны пасыл, з якім мы маглі б выступіць. Тым не менш, усе сыходзяцца ў меркаванні, што зрабіць гэта трэба да летніх канікул і адпачынкаў. Гэта значыць цягам бліжэйшых тыдняў.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць