Грамадства66

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць сістэму, каб сталічная медыцына была даступная і для жыхароў рэгіёнаў. Пра гэта ён заявіў на адкрыцці ў Мінску новай 42‑й гарадской паліклінікі, паведамляе БелТА.

Фота: AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

«Тут будуць служыць самыя прасунутыя, самыя лепшыя медыкі. Не таму, што дзе-небудзь у Мсціславе, Хоцімску, Лідзе, Стоўбцах і іншых гарадах нашы медработнікі горш. А таму, што мінскія медыкі могуць раней за іншых дакрануцца да самых сучасных тэхналогій і авалодаць імі, — сказаў ён — Уладзімір Яўгенавіч (старшыня Мінгарвыканкама Кухараў), хто-хто, а ты ведаеш, колькі мы сродкаў укладваем у Мінск. Мы тут ствараем вельмі сур’ёзную базу».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што якаснае сучаснае медыцынскае абслугоўванне павінна быць даступнае не толькі мінчанам, але і жыхарам самых аддаленых рэгіёнаў. Ён даручыў кіраўніцтву горада, ураду і старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай як упаўнаважанаму прадстаўніку ў Мінску распрацаваць адпаведныя падыходы.

«Трэба зрабіць так, каб тыя, хто жыве далей ад Мінска, таксама маглі атрымаць тут дапамогу. Вядома, гэта мы робім для Мінска. Там мы робім для іншых раёнаў, рэгіёнаў. Але тут больш прасунутыя тэхналогіі. Нельга зрабіць так, каб на ўскраінах нашай краіны, далей ад Мінска, людзі адхілялі мінчан. Развіваючы Мінск, я раблю ўсё, каб не было гэтага кантрасту. Каб не было супрацьпастаўленняў у нашай краіне. Краіна павінна быць адзінай, маналітнай. І ад нашых крокаў па забеспячэнні здароўя нашых людзей будзе залежаць вельмі шмат. Трэба над гэтым падумаць», — падкрэсліў ён.

Каментары6

  • Сау́гас Гарадзец
    03.04.2026
    Дзяцінецца стары Дурань
  • І так ужо 31 год
    03.04.2026
    Абяцанкі-цацанкі
  • Яно
    03.04.2026
    Плявузгало

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць