Культура33

Памяці Віталя Сіліцкага

Піша Янка Запруднік.

Перадчасная сьмерць Віталя Сіліцкага нанесла вялізарную страту беларускаму грамадзкаму, палітычнаму й навуковаму жыцьцю.

Выбыў з актыву аналітыкаў сучаснага палітычнага раздарожжа ў Беларусі сьветлагаловы палітоляг Віталь Сіліцкі. Як камэнтатар беларускай сучаснасьці, Віталь адзначаўся ня толькі шырокім кругаглядам — набыткам грунтоўнай асьветы — але й грамадзянскай адвагай. Віталь гаварыў публічна тое, да чаго прыходзіў на аснове аналізу падзеяў і сытуацыі.

Нехта трапна сказаў: трэба быць адважным, каб весьці спрэчкі з ворагам, але яшчэ больш адважным, каб спрачацца зь сябрамі.

Віталь не баяўся спрачацца зь сябрамі, бо навуковая сумленнасьць была яму даражэйшай за аднадумства з прыяцелямі.
Грамадзянская адвага была асабліва дадатнай рысай Сіліцкага-палітоляга, бо ў беларускім публічным дыскурсе выказваньне непапулярнай думкі выклікае цірэдчас з боку порсткіх (часта ананімных) камэнтатараў абразьлівыя словы й мянушкі. Аляксандар Фядута, адзін зь Віталевых сяброў, з жалем сказаў пасьля ягонай сьмерці: у нас ёсьць шмат людзей для сварак, але мала для спрэчак. А зь Віталем было цікава спрачацца. Ён плённа стымуляваў грамадзкую думку, і ў гэтым наша найвялікшая страта зь ягоным адыходам.

У мяне зь Віталем завязалася самая цесная сувязь яшчэ з часу ягонага студэнцтва ў Ратгерскім унівэрсытэце, дзе ён рабіў бакалаўрат. Ягонае зацікаўленьне кампаратыўным мэтадам вывучаньня сацыяльных і палітычных зьяваў заўсёды давала тэму да гутарак і спрэчак, у якіх ён вырабляў свой падыход да ацэнак рэчаіснасьці.

Калі ж у 2005 годзе выдавецтва Скеркроў Прэс зьвярнулася да мяне з прапановай перавыдаць мой англамоўны, апублікаваны ў 1998 годзе,«Гістарычны слоўнік Беларусі» (а ўзяцца за гэта я ня мог дзеля занятасьці), я параіў выдавецтву зьвярнуцца да Сіліцкага. Віталь ахвоча згадзіўся. Нам двум быў запрапанаваны кантракт, які мы падпісалі ўлетку 2006 году. Дамова прадугледжвала, што слоўнік выйдзе пад двума прозьвішчамі: Сіліцкага й Запрудніка. Віталь салідна папрацаваў над дапаўненьнем даведніка і ён выйшаў у 2007 годзе ў сэрыі «Гістарычныя слоўнікі Эўропы». Апрача гэтага, кніга была апублікаваная ў мяккай вокладцы ў сэрыі «From A to Z».

У сваёй прадмове да другога выданьня «Гістарычнага слоўніка Беларусі» Віталь прысьвяціў яго памяці Ўладзіміра Каткоўскага,
маладога журналіста й навукоўца, які перадчасна памёр у веку 31-го году. Якая трагічная іронія лёсу: адзін памірае ў 31 год, а другі — у 38!

У прысьвяце Віталь напісаў: «Асобы Ўладзіміра Каткоўскага я ніколі не сустракаў, але ягоныя непаслабныя намаганьні пашыраць беларускую мову, культуру й гісторыю ў інтэрнэце прывялі да стварэньня шматлікіх інтэрнэтаўскіх рэсурсаў, якімі я карыстаўся ў сваёй працы».

Уладзімір Каткоўскі зыйшоў з жыцьця 26 травеня 2007 году, акурат дзень перад тым як Віталь выслаў да друку свой апрацаваны манускрыпт гістарычнага слоўніка.

Сьветлыя постаці двух заўчасна памерлых навукоўцаў і патрыётаў, завочна зьяднаных у пошуку выйсьця Беларусі з постсавецкага тупіка, стаяць сёньня перад намі як сымбаль беларускай гістарычнай трагедыі.
Але іхныя постаці адначасна — і сьведчаньне таго, што беларуская народная глеба ня страціла свае самаабароннае пладавітасьці, ня страціла свайго нацыянальнага імунітэту.

Вечная памяць Віталю Сіліцкаму ў вечнай Бацькаўшчыне, якой ён шчодра паслужыў сваім зямным жыцьцём!

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць