Грамадства99

З прычыны затрымання міліцыяй акцёр Гомельскага тэатра спазніўся на спектакль

У Гомелі яшчэ да пачатку акцыі маўклівага пратэсту, прыкладна ў 18.10, у розных месцах было затрымана каля 20 раварыстаў, сярод якіх і акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Міхаіл Мішураў.
Яго затрымалі каля прыпынку «8 Сакавіка» і даставілі разам з веласіпедам у апорны пункт міліцыі. З прычыны гэтага акцёр спазніўся на працу.
Сёння ён павінен быў іграць ролю Чарлі ў спектаклі «Недасягальная» паводле п’есы Сомерсета Моэма.

У 20.40 Мішурава выпусцілі з апорнага пункта. «Я нічога не маю супраць дзейснай улады, але я збянтэжаны паводзінамі супрацоўнікаў міліцыі. Я ехаў на працу, я павінен быў вечарам іграць у спектаклі. Калі мяне затрымалі, я гэта растлумачыў міліцыянерам. Мяне абяцалі адпусціць праз 10 хвілін, у выніку пратрымалі больш за дзве гадзіны, я прасіў дакумент, які пацвярджае, што я быў у апорным пункце, каб падаць як апраўданне кіраўніцтву тэатра, але міліцыянер Пракапенка сказаў, што яго кіраўніцтва загадала нікому не даваць ніякіх апраўдальных дакументаў.

Я не ўдзельнік ніякіх акцый, ніякіх мітынгаў, я праваслаўны хрысціянін, я не маю прэтэнзій да ўлады, усякая ўлада ад Бога.
У першым пасланні Карынфянам ёсць такія радкі: „уладу паважаць“. Я ўладу паважаю, але я здзіўлены!» — пракаментаваў падзеі БелаПАН акцёр.

Прыкладна, а 18-й гадзіне была затрымана студэнтка Маргарыта Рус. «Проста ехала на ровары, слухала музыку, спынілі і даставілі ў апорны пункт. Я чула пра нейкі мітынг, але я сапраўды не туды ехала, я ехала ў лазню, вось побач, і не даехала», — расказала студэнтка. Вяртаўся з магазіна на ровары і гамяльчанін Іван Канчар, але таксама быў дастаўлены разам з тэхнікай у апорны пункт. Усім затрыманым растлумачылі, што нібыта трэба праверыць іх тэхніку, бо цяпер у вобласці ўсплёск крадзяжоў ровараў.

Нагадаем, акцыя маўклівага пратэсту 13 ліпеня ў Гомелі прайшла на адкрытай пляцоўцы каля аднайменнага ўнівермага. Да прызначанага часу — 19 гадзін — тут ужо сабраліся кіраўнікі ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама, намеснікі начальніка УУС і структурных падраздзяленняў міліцыі, а таксама некалькі дзясяткаў міліцыянераў і супрацоўнікаў спецназа.

Колькасць удзельнікаў устанавіць не ўдалося, але іх было не менш як 150–200 чалавек. Справа ў тым, што каля ўнівермага знаходзіцца буйная транспартная развязка, магазіны, аптэка, забаўляльныя ўстановы. Было цяжка вызначыць — бяруць людзі ўдзел у акцыі ці проста гуляюць. Прынамсі, ні апладысментаў, ні званкоў будзільнікаў на мабільных тэлефонах чуваць не было. Час ад часу з натоўпу прахожых супрацоўнікі спецназа выхоплівалі грамадзян і дастаўлялі ў аўтобус. Па якіх крытэрыях затрымлівалі людзей — невядома.

Паводле назіранняў карэспандэнта БелаПАН, затрыманы былі ў асноўным выпадковыя прахожыя, якія не маюць ніякага дачынення да акцый і мітынгаў. Такім чынам былі затрыманы не менш як 15 чалавек.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць