З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3939

Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае

Нарвежскі тэрарыст можа зрабіцца героем для пары такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «ультраправа-нацысцкае пудзіла»

«Бравы ваяр-крыжаносец» Андрэс Берынг Брэйвік зрабіў моцны выбух перад домам урада сваёй краіны, а потым узяў ды перастраляў амаль дзевяноста безабаронных падлеткаў толькі за тое, што яны былі прадстаўнікамі іншай палітычнай плыні, чым ён.

Якім бы хрысціянінам і кансерватарам па палітычных перакананнях сябе ні называў гэты чалавек, але ўчыніў ён вельмі па-сталінску.

У сучасным свеце часцяком ваююць не супраць іншых такіх сама ваяроў, а супраць цывільнага насельніцтва. Што нацысты з камуністамі, што ісламісты, што цяпер гэты фрустраваны антыісламіст Брэйвік.

Гэты выпадак павінен навучыць нас, што

як Брэйвік не з’яўляецца рэпрэзэнтатыўным прадстаўніком еўрапейскіх правых лібералаў і кансерватараў, так і Аль-Каіда не з’яўлаецца рэпрэзэнтантам усяго ісламу
(хаця ў сілу розных прычынаў яна і карыстаецца значна большай маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у ісламскім свеце, чым неанацысты альбо самотнікі-адмарозкі кшталту Брэйвіка).

Дурні ёсць з усіх бакоў. І лішне казаць, што як Новы Запавет выступае супраць гвалту («палюбі ворага свайго»), так і Каран цалкам дазваляе і абсалютна мірную інтэрпрэтацыю (пагатоў што хрысціяне, у адрозненне ад нявернікаў, там не разглядаюцца ў якасці ворагаў у прынцыпе).

Відавочна, што мэтаю тэракта быў распаўсюд і працягненне ўвагі да напісанага Андэрсам Брэйвікам наіўнаватага маніфеста.

Крывавы Брэйвік можа зрабіцца героем толькі для купкі такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але

ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «ультраправа-неанацысцкае пудзіла», якога лева-мэйнстрымавая заходнія СМІ перад гэтым так і не здолелі зляпіць з галандскага палітыка-лібералаГерта Вільдэрса, «белакурай бестыі» Аян Хірсі Алі, нямецкага банкіра (члена Сацыял-дэмакратычнай партыі!) Тыла Сарацына ці амерыканскага лібертарыянскага руху «Tea Party Movement».

Кансерватары ўжо вымушаныя апраўдвацца, а нелюбімая маньякам Брэйвікам лявіца міжволі атрымала аргументы ў сваю скарбонку.

Лепш бы Брэйвік, замест таго, каб жыць з мамай, ажаніўся і гадаваў бы дзяцей...

Жах у Осла яшчэ раз нагадаў: зладзейства не мае межаў, у тым ліку ідэалагічных.

Каментары39

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць