Грамадства6767

21 год таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты20

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты20

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць