Улада

Заўтра ўсе менскія ЖЭСы правядуць Дзень адчыненых дзьвярэй

Супрацоўнікі ЖЭСаў адкажуць на ўсе злабадзённыя пытаньні, у тым ліку і з увагі на апошнія падзеі на беларуска‑расейскім фронце.

Дзень адкрытых дзвярэй правядуць 11 студзеня ўсе 125 мінскіх ЖЭСаў і 32 разлікова‑даведачныя цэнтры (РДЦ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка па эксплуатацыі жыллёвага фонду дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Галоўнае вытворчае ўпраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама» Леанід Казакоўскі.

Паводле яго слоў, кіраўнікі і спецыялісты ЖЭСаў і РДЦ будуць прымаць наведвальнікаў з 10 да 20 гадзін. У гэты дзень жыльцы змогуць звярнуцца па пытаннях эксплуатацыі і ўтрымання жылога фонду, а таксама ўнесці свае прапановы па паляпшэнню работы камунальных службаў.

Адзначым, што на працягу двух гадоў у сталіцы адбывалася рэфармаванне галіны. Эксперымент быў пачаты ў студзені 2005 года з стварэння на базе ЖЭСаў разлікова‑даведачных цэнтраў шляхам аб’яднання бухгалтэрыі і пашпартыстаў. На гэты час працэс завершаны ‑ у горадзе дзейнічаюць 32 такія цэнтры. Галоўная іх перавага ‑ даступнасць і зручны час працы. У прыватнасці, з 8 да 20 гадзін, а ў суботу да 17 гадзін насельніцтва можа звярнуцца ў РДЦ па неабходную інфармацыю.

У ГВ УЖГ адзначаюць, што ў далейшых планах галіны ‑ правядзенне дэманапалізацыі жыллёва‑камунальнай гаспадаркі. Гэты працэс, згодна з указам прэзідэнта ад 6 кастрычніка мінулага года нумар 604 «Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці работы жыллёва‑камунальнай гаспадаркі» і канцэпцыяй развіцця галіны павінен быць завершаны да 2010 года. –

Карыкатура з сайту caricatura.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць