Культура77

10 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца Дзень вулічнай музыкі

Як будзе выглядаць першае музычнае свята Беларусі.

Як будзе выглядаць першае музычнае свята Беларусі.

Калі б у БССР праводзіліся падобныя святы, то выглядалі б яны прыблізна гэтаксама.

Беларускія музыкі з зайздрасцю глядзелі на суседнюю Літву, дзе штогод 1 мая, замест Дня салідарнасці працоўных, адзначаецца іншае свята: пару тысяч вулічных музыкантаў выходзяць на вуліцы і радуюць мінакоў сваёй ці чужой творчасцю. І вось, адбылася. На Дзень горада ў Мінску адбудзецца першы беларускі Дзень вулічнай музыкі.

Чатыры простыя правілы

Першая радасць ад навіны прайшла пасля таго, як давялося азнаёміцца з правіламі Дня. Правіла першае — ніякай палітыкі. Можа яно і добра, але як зразумець тую тонкую грань, за якой арганізатары свята будуць бачыць палітыку. Напрыклад, адсоткаў пяцьдзесят беларускіх вулічных музыкантаў выконваюць песні Цоя. І што рабіць у такой сітуацыі? Як быццам Цой амаль сінонім «вулічнай музыкі», а з нядаўняга часу і нельга яго спяваць, і па радыё слухаць. Заяўку з песняй «Перемен!» аўтарства В. Цоя прапусцяць, ці не? Як смяюцца музыканты, у Беларусі за пераклад «Спярша бярэм Манхэтэн» Леанарда Коэна можна суткі атрымаць.

Правіла другое. Пры падачы заяўкі, «Вы абавязваецеся ажыццяўляць творчую дзейнасць у прызначаным Вам і Вашаму калектыву месцы ў прызначаны Вам час».
Робіцца гэта для таго, каб слухачы маглі з лёгкасцю знайсці сваіх музыкаў, а тыя не распачыналі скандалы паміж сабой. Аднак спалучэнне «ажыццяўляць творчую дзейнасць» неяк мала асацыюецца са святам.

Правіла трэцяе — талерантнае стаўленне да іншых музыкаў.

І, ў рэшце рэшт, чацвёртае — вашы дзеянні не павінны супярэчыць Закону Рэспублікі Беларусь.

Кароткі змест песні

Усё пералічанае вышэй можна назваць прыдзіркай да словаў і тэрмінаў, аднак пасля правілаў ідзе анкета, якую мусіць запоўніць патэнцыйны ўдзельнік. Дарэчы, запоўніць яе можна на трох мовах: беларускай, рускай , і англійскай.

І вось на фоне гэтай анкеты становіцца відавочным і ўся астатняя сістэма арганізацыі свята.

Асабліва гэта датычыцца «Праграмы ўдзелу». У ёй пяць пунктаў. Мяркуючы па ўсім, кожны выканаўца або калектыў мае права сыграць пяць кампазіцый. А цяпер крытэрыі: аўтар, назва, час гучання. І галоўнае — кароткі змест (не менш за 30 словаў). Калі маецца на ўвазе ўсё ж такі песня, то як можна перадаць у 30 словах яе кароткі змест (калі гэта не песня пра «Ленін такі малады»)? А што рабіць тым, хто грае інструментальныя кампазіцыі? Не менш за трыццаць якіх словаў туды ўпісваць? «Спачатку до-мажор, пасля фа-мажор, за ім мінорнае арпеджыа ў ля»? Са станоўчага ў анкеце — прапанова дадатковай апаратуры для кожнага.

А ў канцы памятка. «Адпраўляючы заяўку на разгляд, Вы згаджаецеся з умовамі правядзення “Свята вулічнай музыкі — 2011”, азнаёмленыя з палажэннем і ўмовамі правядзення, а гэтак жа з законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” і несяце адказнасць за захаванне нормаў грамадскага парадку, выкананне кампазіцый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

А вы змаглі б выканаць, скажам, што-небудзь з The Rolling Stones у адпаведнасці з заканадаўствам?

Аднак ёсць ва ўсім гэтым і станоўчы момант — будзе і ў на нашай вуліцы Дзень музыкі, пра які мы даўно казалі. Пры чым не звычайны, а наш — так бы мовіць са спецыфікай нашай вуліцы.

Азнаёміцца з умовамі і даслаць заяўку на ўдзел можна на афіцыйным сайце www.streetmusic.by

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць