Грамадства22

Стратэгія Ладуцькі: Прыватны сектар Мінска — не чапаць

З 17 тысяч прыватных хат пакінуць больш за 12 тысяч. Былы старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў хацеў знесці амаль усе.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька працягвае прапагандаваць ідэю захавання прватнага сектара ў сталіцы. У адрозненні ад Ладуцькі ягоны папярэднік, Міхаіл Паўлаў, хацеў як мага хутчэй пазбавіцца ад вясковых хатак пасярод Мінска.

Зараз у горадзе 17 тысяч прыватных хат, 14 тысяч з іх планавалі знесці, але зносілі кожны год не больш за сотню.
І пакуль уладальнікі асобных катэджаў вялі судовыя войны з горадам за права існавання, тармозячы знос, улады заўважылі: прысуджаны да зносу прыватны сектар ператвараўся ў трушчобы, а той, дзе знос не планавалі — у элітную забудову. Ёсць у народа грошы на асабнякі, толькі дай яму права зносіць старое і будаваць новае!

Зараз увесь прыватны сектар будзе падзелены на чатыры катэгорыі.

Першая — больш за 12 тысяч хат атрымае права рабіць на сваіх участках усё, што заўгодна.

У хатах, якія могуць патрапіць пад знос з 2025 па 2030 год, дазволена рэканструкцыя з прыбудовай памяшканняў нежылога прызначэння — напрыклад, ваннай, туалета, гаспадарчых прыбудоў плюс падлучэнне да камунікацый.

Тым, хто можа быць знесены да 2025-а года, дазволяць рэканструяваць хаты без павелічэння плошчы, добраўпарадкоўваць тэрыторыю і падлучацца да камунікацый.

Нарэшце, каля 700 астатніх хат усё ж будуць знесеныя. Гэта тыя, што трапляюць пад інжынерныя камунікацыі, сеткі, аўтадарогі.
У іх дазваляецца толькі бягучы рамонт і падлучэнне да камунікацый.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць