Эканоміка

Карпарацыя ISAR, Inc (ЗША) спыняе працу ў Беларусі

З 15 верасня некамерцыйная карпарацыя ISAR, Inc (ЗША) спыняе працу на тэрыторыі Беларусі і закрывае тут сваё прадстаўніцтва,
аведаміла дырэктар прадстаўніцтва карпарацыі ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі Алена Лаеўская.

Паводле яе слоў, 11 гадоў карпарацыя аказвала ў Беларусі грантавую падтрымку праектам, накіраваным на павышэнне свядомасці і актыўнасці грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца навакольнага асяроддзя. Усяго з дапамогай ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі было рэалізавана больш за 200 праектаў. Штогод карпарацыя выдзяляла на гэтыя мэты прыкладна 50 тыс. долараў.

Як заявіла дырэктар прадстаўніцтва, закрыццё карпарацыі

не звязана «з сумнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй» у Беларусі. «Гэта ўнутранае рашэнне карпарацыі», — сказала яна.

Разам з тым, паводле слоў Лаеўскай, адной з прычын закрыцця прадстаўніцтва карпарацыі ў Беларусі з’яўляецца «не вельмі празрысты» працэс рэгістрацыі малых грантаў. «З аднаго боку ён дастаткова кароткі цяпер, з другога боку мы назіралі, што вельмі актыўныя арганізацыі, якія маглі рабіць вельмі добрыя праекты, па нейкіх прычынах не атрымлівалі гэтую рэгістрацыю», — сказала яна. Значыць, карпарацыя «магла аказваць падтрымку вельмі невялікаму колу арганізацый, прычым за бортам заставаліся вельмі добрыя праекты».

У гэтай сітуацыі карпарацыя шукае новыя шляхі працы, аднак дырэктар прадстаўніцтва пакуль не гатовая абнародаваць планы на будучыню ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць