Грамадства33

Урок беларускай мовы

Што ж для нас, беларукіх людзей, беларуская мова? Ці яна ёсьць для нас адно формай супраціву, ці нечым большым?

Ёсць такая сцэна ў стужцы “Урок беларускай мовы” – лекцыя з навучэнцамі беларускага ліцэю. Спадар у кадры вырашае пытанне аб тым, што лічыць формай супраціву дый прыходзіць да высновы, што цяперашні іхны збор на кватэры дзеля парвядзення лекцыя зачыненага уладамі ліцэю, - форма супраціву, і ўжыванне беларускай мовы штодня – гэтаксама форма супраціву.

У мяне з гэтай нагоды паўстае пытанне: дык што ж для нас – беларукіх людзей – беларуская мова? Ці яна ёсць для нас адно формай супраціву альбо чымсці значна большым?

Так, мова падчас супраціву нас яднае. Але супраціў і ягоныя формы (спадзяюся) будуць для нас зьявай часовай. А на маю думку, мова можа яднаць нас ня толькі ў згаданых прасторы й часе, але выходзіць па-за гэтыя межы: назад у гісторыю й наперад у будучыню. На гэтую яе ролю зараз ня варта забывацца, бо сёння мы мусім рыхтаваць глебу для заўтра.

Пірсінг на твары юнака – таксама толькі форма супраціву. У сталым узросце грамадзянская пазіцыя азначаецца іншымі спосабамі.

Беларуская мова будзе менавіта тым, што мы з яе хочам зрабіць. Дык хіба мы зараз зробім з яе проста пірсінг на нашым юнацкім грамадскім твары, альбо нарэшце сцямім: беларуская – наша родная мова, што далучае нас да пакаленняў нашых продкаў, яднае нас цяпер і мусіць стаць мовай сталага самастойнага жыцця.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць