Грамадства44

Леанід Фармагей працаўладкаваўся

Былы кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама працуе намеснікам начальніка Акадэміі МУС па страявой частцы.

Цяпер былы кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама працуе намеснікам начальніка Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў па страявой частцы.

Да Фармагея гэтую пасаду займаў палкоўнік міліцыі Аляксандр Жыгуліч. Як кажуць у прыёмнай начальніка Акадэміі, Жыгуліч зараз у адпачынку.

Дарэчы, адпачывае цяпер і начальнік Акадэміі палкоўнік Уладзімір Бачыла. Хтосьці запусціў чутку, што Бачыла з адпачынку можа ўжо і не вярнуцца, а Фармагей узначаліць Акадэмію замест яго. Але перад сыходам на законны адпачынак

Бачыла асабіста абверг гэтую плётку, заявіўшы, што кіраваць Акадэміяй і пасля водпуску будзе ён, а не Фармагей.

Варта заўважыць, што ў начальніка Акадэміі МУС да нядаўняга часу было шэсць намеснікаў, пяцёра — палкоўнікі, адзін — падпалкоўнік. А цяпер, калі экс-намесніку па страявой частцы прапануюць новую пасаду, сярод іх будзе і генерал…

Нагадаем, што Леанід Фармагей 27 чэрвеня быў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінгарвыканкама і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў. Па Беларускім тэлебачанні прагучала, што ён і начальнік УУС на транспарце МУС Вячаслаў Яўстаф’еў адпраўлены ў адстаўку з-за тэракта ў мінскім метро 11 красавіка, недаглядаў у расследаванні выбухаў у Віцебску, а таксама начнога пранікнення на станцыю метро «Маскоўская»: «Леанід Фармагей у свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама сталічную міліцыю. Ён не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Мінску. Больш за тое, не ўдалося яму стварыць эфектыўныя ўмовы аховы мінскай падземкі. У сваю чаргу гэта стварыла ўмовы для здзяйснення тэракта на станцыі «Кастрычніцкая». Менавіта па гэтай прычыне ўжо пасля тэракта чужыя людзі праніклі ноччу і на станцыю метро «Маскоўская».

Прадстаўляў Фармагея на новай пасадзе не міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, а адзін з яго намеснікаў.

Сам генерал-маёр інтэрв’ю з нагоды сваёй новай працы, як, зрэшты, і з нагоды адстаўкі з ранейшай пасады, не дае.

Каментары4

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць