Музыка33

Dreamgale: «Працаваць і думаць па-новаму»

"Тузін" працягвае "Перазагрузку"

Адны з самых яркіх прадстаўнікоў швэдзкага электра-попу запісалі сваю першую песьню па-беларуску для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Гурт Dreamgale заснавалі два беларусы — Майк Сэндэр і Зьміцер Палагін, да іх далучылася швэдзкая мадэль і сьпявачка Сафія Матсан. Песьня мае назву «Апошняе сонца». Музыкі прызнаюцца, што падчас яе стварэньня ім давялося працаваць і думаць па-новаму.

Dreamgale Удзельнікі швэдзкага электра-поп-гурта Dreamgale вырашылі не перакладаць на беларускую мову адзін з сваіх твораў, а запісаць для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» абсалютна новую песьню, першую ў рэпэртуары каманды на беларускай мове. «Так атрымалася, што нам прапанавалі ўдзел у складанцы якраз тады, калі мы працавалі над новым матэрыялам. А калі робіш нешта новае, перакладаць старыя песьні ды запісваць іх наноў ня надта цікава. Таму мы вырашылі стварыць беларускую вэрсію аднаго з трэкаў, над якім ішла праца», — кажа Майк Сэндэр. Ён пераехаў у Стакгольм зь Менску яшчэ ў 13 гадоў, калі яго маці пабралася шлюбам з швэдам.

З другім удзельнікам Dreamgale Зьмітром Палагіным Майк сябруе яшчэ зь дзяцінства. Нягледзячы на такую адлегласьць, сябры сувязь не згубілі — Майк часам прыяжджаў у Менск, Зьміцер наведваўся ў Стакгольм, пакуль урэшце ня вырашыў і сам перабрацца туды канчаткова — перавёўся зь ліцэю БДУ у Каралеўскі тэхнічны каледж. З гэтага часу хлопцы здолелі заняцца творчасьцю ўсур’ёз, хоць пачалі пісаць песьні яшчэ ў школьныя часы. Зьміцер, дарэчы, тады браў урокі ігры на гітары ў Сяргея Трухановіча, удзельніка гуртоў «Крама» і «Палац».

Да іх праекту далучылася яшчэ Сафія Матсан, швэдзкая сьпявачка і мадэль, сястра галівудзкай акторкі Хэлены Матсан. У 2006 годзе яны пачалі студыйную і канцэртную дзейнасьць. Свой першы сынгл выдалі на лэйбле Sound Pollution, які працаваў з такімі гуртамі, як Nightwish і InFlames. Камандай заняўся прадусар Пэр Адэбрат (Ace of Base, Army of Lovers). У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом Dreamgale «Memories in Dark Crystal», песьні зь якога сталі радыёгітамі ў Скандынавіі. З ахвотай творы беларускіх швэдаў узялі і айчынныя радыёстанцыі.

Упершыню Dreamgale абазначыў сваю беларускасьць у песеньцы «Wonders», прычым з дапамогай Сафіі, якая выканала куплет на экзатычнай для яе мове. Акром таго, Майк Сэндэр прыцягнуў увагу да роднай краіны яшчэ і грамадзкай справай — ён узяўся адстаяць слушнасьць напісаньня назвы Belarus. «У Швэцыі афіцыйна нашу краіну называюць Vitryssland — літаральна „Белая Расея“, таму і блытаюць нас з Расеяй, пытаюцца, як там справы, як там Мядзьведзеў пажывае. І кожны раз даводзіцца тлумачыць, што наша краіна самастойная», — кажа Майк, хоць пры гэтым зазначае, што большасьць швэдаў не падазрае пра яго паходжаньне, настолькі ён добра авалодаў мовай.

Для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» Dreamgale запісаў песьню «Апошняе сонца». Зьміцер Палагін распавядае, што для іх гэта была нетыповая праца: «Нам прыйшлося працаваць і думаць па-новаму. Звычайна, калі мы пачынаем запісваць новы твор, то тэкст цалкам гатовы. Тут жа было зусім па-іншаму. А па-другое, гэта наш першы твор, які быў адразу створаны па-беларуску». «Мы пайшлі на гэты незвычайны для нас крок, каб паказаць нашым слухачам зь Беларусі нешта асаблівае», — дадае Майк. Хлопцы лічаць, што тэкст «Апошняга сонца» адзін з найбольш удалых у іх творчасьці і прызнаюцца, што было няпроста яго перакласьці на ангельскую для сынгла «Final Horizon», які выйдзе ўвосень 2011 году.

Dreamgale ўпершыню наведаўся ў Беларусь сёлета ў лютым з новай, чацьвертай удзельніцай гурта, сьпявачкай Эмай Лагербэк. Гурт зьняўся для двух беларускіх тэлешоў і даў некалькі інтэрвію. Падчас наступнага прыезду ў Беларусь швэдская каманда хоча сыграць вялікі сольны канцэрт у Менску.

Песьня «Апошняе сонца» бярэ ўдзел у СупэрТуры на «Тузіне Гітоў»

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Dreamgale — Апошняе сонца

Гасьне сьвятло, зьнікае дзень,

Цёплым сьнегам плача цішыня.

Пасумуй са мной, мой цень.

Вельмі хутка і цябе ня стане тут.

Ці магу я захаваць той бясконцы момант?

Бо бегчы лягчэй, чым чакаць.

Апошняе сонца

Узыходзіць, як прыйдзе ноч.

І сумны анёл, быццам шэры прывід,

За мной сочыць бясконца.

Цені сьмяюцца,

Цемра крадзе мае сны.

І гасьне сусьвет, і лічу я хвіліны,

І мару прачнуцца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць