Здарэнні11

За апошнія тры дні ў Беларусі ў ДТЗ загінула 16 пешаходаў

Сярод іх чатыры пешаходы пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам, чатыры знаходзіліся на паласе руху аўтамабіля, чатыры ішлі па краі праезнай часткі, парушаючы правілы дарожнага руху ў спадарожным напрамку, двое ляжалі на праезнай частцы. Адзін з загінулых раптам выйшаў з-за транспартнага сродку, які спыніўся, адзін пешаход быў збіты нецвярозым вадзіцелем на пешаходным пераходзе. Усе пешаходы не былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі.

24 верасня ў вёсцы Стайкі Валожынскага раёна ў 14.20 32-гадовы жыхар Валожына, кіруючы аўтамашынай «Форд Гэлаксі», учыніў наезд на шасцігадовую дзяўчынку, жыхарку Мінска, якая выбегла на праезную частку справа налева па ходзе руху аўтамабіля. Дзяўчынка ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

25 верасня ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна ў 22.50 50-гадовы мужчына, кіруючы аўтамашынай «Пежо 306», учыніў наезд на ляжачага на праезнай частцы 23-гадовага мясцовага жыхара, які загінуў на месцы.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаход можа быць папярэджаны ці аштрафаваны на суму ад 35 да 105 тысяч рублёў. Калі ж пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап’янення, штраф узрастае да 175 тысяч рублёў. Калі пешаход парушыў правілы, якія пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі, то штраф узрасце да 280 тысяч рублёў. У сваю чаргу, вадзіцель, які не аддаў перавагі ў руху пешаходу, што пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, можа быць аштрафаваны на суму ад 35 да 175 тысяч рублёў. За ўчыненне такога парушэння паўторна на працягу года штраф узрастае да 280 тысяч рублёў.

Як паведамілі ў ДАІ, усяго за мінулую пятніцу і выхадныя дні зарэгістравана 1.000 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 82 ДТЗ, у якіх 22 чалавекі загінулі і 65 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрымана 580 вадзіцеляў. Усяго выяўлена 19.003 парушэнні ПДР. З іх 2.227 — пешаходамі, прычым у 1.137 выпадках пешаходы прыцягнуты да адказнасці за адсутнасць святлоадбіўных элементаў пры знаходжанні на праезнай частцы ў цёмны час сутак. У сваю чаргу, за непрапусканне пешаходаў аштрафаваны 643 вадзіцелі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

На набажэнстве ў Маскве прысутнічаў бацька Ілана Маска. Яму там аказалі выключную пашану4

Расіяне ў велікодную ноч атакавалі дронам хуткую на Сумшчыне — пацярпелі трое медыкаў1

У Венгрыі пачаліся парламенцкія выбары — лёсавызначальныя для ўсёй Еўропы5

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў4

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць