Расійскія эксперты: партрэтнае падабенства Канавалава і злачынцы не ўстаноўлена
Яны зрабілі такое заключэнне пасля прагляду відэа з камер назірання за 11 красавіка.
Падчас судовага пасяджэння 26 верасня было прадэманстравана відэа са следчага эксперыменту і камер знешняга назірання ў мінскім метро 10 і 11 красавіка. На следчым эксперыменце Дзмітрыя Канавалава апранулі так, як выглядаў чалавек на відэа ў метро. Абвінавачаны прайшоўся шляхам, які зафіксавалі камеры.
Усё відэа было адпраўлена для экспертызы ў Федэральную службу бяспекі ў Маскву. Эксперты ўстанавілі, што на кадрах ад 11 красавіка чалавек, які закладаў бомбу на станцыі «Кастрычніцкая» апрануты так, як і Канавалаў падчас следчых дзеяннеў.
А вось партрэтнае падабенества ўстанавіць не выявілася магчымым.
Што тычыцца відэазапісу 10 красавіка, то эксперты адзначылі, што на кадрах метрапалітэна маецца партэтнае падабенства з Канавалавым.
Пасля выбуху ў метро намеснік міністра МУС Алег Пякарскі паведамляў, што на наступны дзень пасля трагедыі сілавікі мелі раздрукоўку твара мяркуемага злачынцы з камер назірання. І нібыта па такой раздрукоўцы 12 красавіка міліцыянты ў адной з крам пазналі чалавека, які набываў гарэлку. А затым за ім прасачылі.
Каментары