Эканоміка11

Цана на газ для Беларусі ў 2012 годзе можа скласці 288 даляраў за тысячу кубаметраў

«Мы крыху расчараваліся ў нашай эканоміцы, але ўсё выправіцца», -- кажа старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў.

Аб гэтым паведаміў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка, адказваючы 3 кастрычніка на пытанне журналістаў, з улікам якой цаны на газ будзе фарміравацца бюджэт наступнага года.

«Мы працавалі з сакавіка над бюджэтам, зыходзілі з той цаны, якая была па дагаворы летась. Цяпер абяцаюць прымяніць інтэграцыйны каэфіцыент, гучыць сума 288 даляраў», — сказаў Антоненка.

Паводле яго слоў, фарміраванне бюджэту будзе закончана ў кастрычніку-лістападзе. «Былі пэўныя нелады, звязаныя з курсам валют і ростам цэн, — адзначыў Антоненка. — Мы крыху расчараваліся ў нашай эканоміцы, але ўсё выправіцца. Урад працуе над тымі пытаннямі, якія сёння ўзніклі ў грамадстве. Будзе расці тарыфная стаўка. Спадзяюся, што будзе спынены рост цэн. Хацеў бы, каб урад больш актыўна ўмешваўся ў эканамічныя працэсы, таму што існуючыя праблемы трэба вырашаць».

Парламентарый падкрэсліў: расходы бюджэту ў наступным годзе будуць накіраваны на вырашэнне сацыяльных пытанняў, а прамысловасці і сельскай гаспадарцы «прыйдзецца шэраг пытанняў вырашаць самастойна». «Бо немалыя сродкі ўжо былі ўкладзены ў папярэднія гады», — патлумачыў Антоненка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай8

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць