Грамадства11

Лукашэнка аб'явіў Ладуцьку заўвагу

за непрыняцце належных мер па арганізацыі працы з інвестарамі, цяганіну і бюракратызм

Аляксандр Лукашэнка аб’явіў старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку заўвагу за непрыняцце належных мер па арганізацыі працы з інвестарамі, цяганіну і бюракратызм. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 кастрычніка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На нарадзе 29 верасня па рэалізацыі ў Мінску інвестыцыйных праектаў Лукашэнка раскрытыкаваў сталічныя ўлады за цяганіну і бюракратызм у працы з інвестарамі. Ён запатрабаваў на працягу кастрычніка ўстараніць усе недахопы і парушэнні ў гэтай сферы, у тым ліку прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні ў дачыненні да шэрагу вінаватых службовых асоб.

Кіраўніцтвам горада таксама прыняты рашэнні па пакаранні вінаватых. У прыватнасці, вызвалены ад пасад старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Віктар Нікіцін і яго першы намеснік Аляксей Мартынаў, а таксама начальнік упраўлення архітэктуры і арганізацыі праектных работ камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Фёдар Жураўлёў і сакратар старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Валковіч.

Акрамя таго, паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, «адпаведна пакараныя» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман і начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Мінгарвыканкама Уладзімір Зубрык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць