Грамадства77

«Здрадзіць радзіме» стане прасцей

Праваабаронцы каментуюць рэпрэсіўныя законапраекты, што прымаюцца палатай прадстаўнікоў.

Юрыст Вольга Смалянка звярнула ўвагу на тое, што законапраекты ўтрымліваюць надта шырокія фармулёўкі, а гэта дазваляе адвольна трактаваць закон. І найбольш праблемнымі, на яе погляд, з’яўляюцца змены ў Закон «Аб грамадскіх аб’яднаннях», Закон «Аб палітычных партыях» і ў Крымінальны кодэкс. У прыватнасці,

пры атрыманні замежнай дапамогі прадугледжваецца пакаранне тэрмінам да двух гадоў пазбаўлення волі.

Нават калі гэтая дапамога атрымліваецца на правядзенне семінараў. Прычым у тэксце законапраекта не ўказаныя ні мэты семінараў, ні іх тэмы.

У Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях хочуць замацаваць адказнасць за публічныя заклікі да арганізацыі і правядзення мітынгаў, сходаў, шэсцяў, дэманстрацый. «Сходы ж — гэта сумесная прысутнасць грамадзян для калектыўнага абмеркавання і вырашэння пытанняў, якія тычацца іх інтарэсаў, — сказала Вольга. — Гэта азначае, што

любое запрашэнне праз Фэйсбук да правядзення сходу па абмеркаванні пэўнага пытання можа стаць падставай для прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці».

Па словах Смалянкі, па разглядаемых законпраектах,

любая дапамога замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі альбо іх прадстаўнікам, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, расцэньваецца як здрада радзіме, што прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што змены ў Закон «Аб грамадскіх аб’яднаннях» прадугледжваюць адказнасць за дзейнасць арганізацый, якія спрыяюць атрыманню льгот грамадзянам РБ ў замежных дзяржавах па нацыянальных ці рэлігійных прыкметах.

«Тут тлумачыць нічога не трэба — простая аналогія з «картай паляка».

Старшыня Беларускага Хельскінскага камітэта Алег Гулак выказаўся аб рыхтаваных зменах у Закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі». Ён звяртае ўвагу на тое, што ні з экранаў тэлевізараў, ні праз іншыя СМІ не ішло абмеркаванне праблемы недахопу магчымасцяў у органаў дзяржаўнай бяспекі прымяняць спецродкі, баявую тэхніку, зброю. Нідзе не гучала, што «жыццё патрабуе пашырэння іх кампетэнцыі».

«Закон накіраваны не на абарону грамадзян ад тэрактаў, што было б лагічна пасля красавіцкіх падзей. Органы дзяржбяспекі „заточваюцца“ на барацьбу з палітычнымі апанентамі», — заявіў Гулак.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць