Усяго патроху2222

Аўтобусныя маршруты Мінска: самы доўгі, самы кароткі, самы стары і маршруты-прывіды

Першыя аўтобусы на вуліцах сталіцы з’явіліся яшчэ ў 1924 годзе. Гэта былі імпартныя «Лейланды», «Форды», «Маны». Ужо праз пяць гадоў у Мінску з’яўляюцца аўтобусы савецкай вытворчасці.

Самыя вядомыя з іх — ЛАЗы. Інтурысты называлі іх «love machine»: у гадзіну пік пасажыры ехалі ў ЛАЗе, як правіла, цесна прыціснуўшыся адно да аднаго. Чым не нагода для знаёмства? А ў халоднае надвор’е зносіны перамяшчалася на апошнія месцы аўтобуса. Сядзенні там больш нагадвалі печку і ратавалі змерзлых пасажыраў. ЛАЗы ўжо ўспамінаюцца з цяжкасцю. А старэнькія венгерскія «Ікарусы» былі спісаныя ў апошнія 4–5 гадоў.

Сёння адказныя за перавозку беларускія МАЗы. З 2003 года яны выключна зялёнага колеру, які стаў фірмовым для ўсіх гарадскіх аўтобусаў Мінска.

Самы папулярны маршрут у Мінску — № 100. Раней ён пралягаў па іншых вуліцах горада: да 2002 года «сотка» курсавала ад ДС «Вуліца Каржанеўскага» да прамзоны Калядзічы. А прычына, з якой забралі нумар у гэтага маршрута і аддалі таму, што адкрылі на праспекце, простая: для прыгажосці. Былой «сотцы» дастаўся № 7.

Існуюць у Мінску і «маршруты-прывіды»: № 63, № 133, № 141 і № 146. Лічбы ёсць, а аўтобусаў няма.

Самы «даўгавечны» мінскі маршрут — № 18. Ён не мяняўся з 1967 года.

А калі захочаце павандраваць і паглядзець горад, абірайце аўтобусныя маршруты № 59, № 84, № 515 і № 88. Яны самыя працяглыя. А самы кароткі — усяго сем прыпынкаў — аўтобусны маршрут № 62.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць