Культура

Радавы Лябёдушкін стаў дзяўчынай

З такога пераўвасаблення пачынаецца спектакль “Матылёк” Мікалая Пінігіна, пастаўлены лідэрам беларускай сцэны ў Тэатры юнага гледача.

Палкоўніку гарбата пойдзе ня ў тое горла, і ён згубіць голас. Перапытае некалькі разоў і не паверыць. Радавы Коля Лябёдушкін з пятай роты стаў дзяўчынай. З такога пераўвасаблення пачынаецца спектакль “Матылёк” Мікалая Пінігіна, пастаўлены лідэрам беларускай сцэны ў Тэатры юнага гледача.

Дзяўчына Лябёдушкін, якую грае Ганна Хітрык, распавядае, што адчувае ў сабе геній і жыць не можа без тэатра, палкоўнік намераны перарабіць яе назад у радавога, зала смяецца. Вось толькія пераўвасабленні на гэтым не сканчаюцца, і не палкоўнік вяртае радавога ў шэраг, а наадварот, сам абуджаецца. У клубе вайсковай часці граюць уначы Шэкспіра палкоўнік і шараговец, шыюць з фіранак касцюмы, запарваюць каву.

Але дамо слова рэжысёру. Мікалай Пінігін: “Спектакль пра тое, як адна жывая душа запаліла другую душу, ужо не жывую, і зрабіла яе жывой. Адна душа запаліла другую, аддала ёй сваё святло і памерла. Вось і ўся простая формула. Чалавек, які мае рэлігійную свядомасць, унёс святло ў душу іншага чалавека, які кажа ў пачатку спектакля: “Там холадна, і пуста, і нічога не будзе — за труною”, а ў канцы спектакля проста разумее, што з целам душа не памірае. Гэта нямала”.

Рэжысёр кажа, што паставіў гэтую п’есу для Ганны Хітрык. Раней, калі ён ставіў “Матылька” ў Пецярбургу, на першым плане была роля палкоўніка. Ён тлумачыць гэта не сваёй задумай, а тым, што Ганны Хітрык у Пецярбургу не было. Працягвае актрыса. Ганна Хітрык: “Усе пяцьсот прац, што мы робім, насамрэч няважныя. Важна пражыць гэтае жыццё чыста і шчыра, і памятаць пра тое, што наперадзе новыя ролі, яшчэ шмат жыццяў. Чалавек — у гэтым выпадку палкоўнік — толькі ўжо старым і толькі згубіўшы гэтую дзяўчынку (гераіню), толькі тады зразумеў, што канкрэтна яна хацела яму сказаць. Гэта драма чалавека. Чамусьці ўсё, што адбываецца з намі, мы разумеем толькі тады, калі нешта здараецца”.

“Мая п’еса ні ў якім разе не пра войска, а пра выратаванне чалавечай душы”, — кажа драматург Пётр Гладзілін. “Утапічная меладрама”, — адгукаюцца расійскія крытыкі. “Адзін з найлепшых спектакляў у Мінску”, — сцвярджаюць некаторыя з тых, хто быў на здачы спектакля ў ТЮГу.

У спектаклі некалькі разоў гучыць маналог з п’есы, напісанай Лябёдушкіным. Спачатку ён дзівіць нас і падаецца недарэчным, пасля мы разумеем яго, а ў трэці раз, калі ўжо палкоўнік чытае яго замест малітвы, гэта адзінае, што пасуе сітуацыі. Чытае Ганна Хітрык: “Душа бессмертна. Она радуется каждому перевоплощению. Ибо тело есть только кокон, а душа твоя есть бриллиантовая стрекоза. Она освободится от кокона и будет сорок дней парить в околоземном эфире, слушая о любви к тебе, собирая силы для будущего путешествия. Она пересечет океаны времени, и скоро твоя постоянная душа достигнет суши, и начнется новая жизнь. Ты побежишь босыми ногами по росе навстречу солнечному свету”.

Але трэба абараняць радзіму. Нават калі вы — бясплотная істота. Нават калі няма вайны. Нават калі вы ўжо не жывяце ў свеце ваенных дзеянняў, а лятаеце ў “бяззорным эфіры”. Вы чалавек, а значыць — адзінка соцыуму. Працягвае тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў: “За кошт дамінавання Ганны Хітрык можна сказаць, што яна становіцца жаночай эманацыяй самаго рэжысёра Мікалая Пінігіна. Яго рэжысёрскія намаганні, пакуты разглядаюцца ў гэтым спектаклі вельмі падрабязна. Для такіх аўтабіяграфічных і спавядальных спектакляў Пінігін выбірае беларускія тэатры і беларускіх артыстаў”.

У Мікалая Пінігіна, на жаль, няма свайго тэатру. Таму глядзіце прэм’еру “Матылька” ў мінскім Тэатры юнага гледача 6 і 8 лютага.

Даведка Еўрарадыё

Мікалай Пінігін — беларускі рэжысёр, які ўжо 8 гадоў працуе ў Пецярбургу. Там, у Вялікім драматычным тэатры імя Таўстаногава, ён паставіў спектаклі “№ 13”, “Касцюмер”, “Кацярына Іванаўна”, “АRT”, “Таленты і паклоннікі” і іншыя. У Беларусі спрабаваў стварыць уласны тэатр на пачатку 90-х, але яму не далі памяшкання, пасля ствараў тэатр-анрэпрызу “Мікола-тэатр”, які зараз не існуе. Найбольш вядомае з таго, што ён ставіў у нас — спектаклі “Тутэйшыя”, “Ідылія”, “АRТ” і “Сымон-музыка”.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю20

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць