Спорт11

У Антхольцы спадзевы толькі на жанчын

Заўтра, 3 лютага, у італьянскім гарадку Антхольц пачынаецца чэмпіянат сьвету па біятлёне. Беларускім спартоўцам будзе цяжка змагацца за мэдалі на гэтым першынстве.

Заўтра, 3 лютага, у італьянскім гарадку Антхольц пачынаецца чэмпіянат сьвету па біятлёне, які працягнецца да 11 лютага, падчас якога будзе разыграна 11 камплектаў узнагарод. Пяць у мужчынаў, пяць у жанчынаў і адна ў зьмешанай эстафэце. Антхольц разьмешчаны на поўначы Італіі ў Паўднёвай Тыроліі, горад мае таксама другую назву — Антэрсэльва. Італьянскае места ўжо пяты раз прымае падобныя спаборніцтвы.

Недахопу сьнегу ў Італіі зараз няма, таму біятляністы будуць спаборнічаць толькі адзін з адным, а не з прыроднымі катаклізмамі, як нярэдка бывала на сёлетніх этапах кубку сьвету.

Беларускім спартоўцам будзе цяжка змагацца за мэдалі на гэтым першынстве. У зборнай адбываецца зьмена пакаленьняў. Асабліва балюча гэты працэс праходзіць у мужчынскай камандзе. Летам са спорту сышлі аксакалы, неаднаразовыя прызэры чэмпіянатаў і кубкаў сьвету – Алег Рыжанкоў, Уладзімер Драчоў і Вадзім Сашурын. У зборную Ўкраіны пераехаў бронзавы прызэр Алімпіяды‑1998 у Нагана Аляксей Айдараў. Што праўда, і ў камандзе нашай паўднёвай суседкі Айдараў пакуль што зорак зь неба не хапае. На зьмену ім прыйшлі зусім яшчэ маладыя Сяргей Дашкевіч, Яўген Сьцяпанаў, Уладзімер Міклашэўскі, якія па аб’ектыўных прычынах пакуль ня могуць увайсьці ў эліту сусьветнага біятлёну. Рустам Валіўлін, Аляксандар Сыман і Сяргей Новікаў пакуль што таксама ня могуць узяць на сябе ролю лідэраў зборнай, таму, у лепшым выпадку, беларускія спартоўцы займаюць месцы ў трэцім дзясятку, а то і ніжэй. На якасны прарыў у Антхольцы разьлічваць не выпадае.

Асьцярожную надзею на добрыя месцы пакідае жаночая каманда, дзе таксама адбываюцца карэнныя зьмены. Са спорту сышла шматразовая чэмпіёнка сьвету Алена Зубрылава, сёлета яна яшчэ выходзіла на адну з гонак этапу кубку сьвету, але ня здолела паказаць годны вынік і прыняла канчатковае рашэньне пра сыход. У дакрэтны адпачынак сышлі Вольга Назарава і Кацярына Іванова. Разам з тым, у новым сэзоне зусім па-іншаму стала выступаць вэтэран каманды Натальля Сакалова. Яна нярэдка трапляла ў выніковыя дзясяткі, а ў апошняй гонцы перад чэмпіянатам сьвету заняла прызавое трэцяе месца. Ёсьць спадзевы і на маладую Дар’ю Дамрачову, якая таксама радуе вынікамі. Дзівіць нерацыянальнае выкарыстоўваньне таленту гэтай спартоўкі беларускай фэдэрацыяй біятлёну: замест спакойнай падрыхтоўкі да чэмпіянату плянэты, Дашу кідаюць у рубку Ўнівэрсіяды і юніёрскага чэмпіянату сьвету, спаборніцтваў другасных. Дамрачова, канечне, узяла ў гэтых турнірах мэдалі, але вярнулася ў асноўную каманду абсалютна стомленая. Нядрэнныя вынікі таксама паказвае Вольга Кудрашова. Менавіта яны, а таксама Людміла Ананька, могуць зачапіцца за п’едэстал у эстафэтнай гонцы.

Сярод найбольш верагодных кандыдатаў на мэдалі чэмпіянату: у мужчынаў — непараўнальны нарвэжац Оле‑Эйнар Б’ёрндалін, немец Міхэль Грайс, француз Рафаэль Пуарэ, які нядаўна стаў бацькам і хоча адсьвяткаваць гэтую падзею перамогамі, расеец Мікалай Круглоў, а таксама аўстрыец Крыстаф Суман, які нечакана ўварваўся ў біятлённую эліту. У жанчын найбольш верагоднымі прэтэндэнткамі на мэдалі лічацца немкі Каці Вільгельм, маладая Магдалена Нойнэр, Андрэа Хенкель, швэдка Анна‑Карын Олафсан, францужанка Сандрын Бейі, нарвэжка Лінда Грубэн. І, натуральна, што нехта можа паднесьці зусім нечаканы сюрпрыз.

Расклад гонак на чэмпіянаце сьвету па біятлёне ў італьянскім Антхольцы (час беларускі), трансьляваць першынство ў поўным аб’ёме будзе тэлеканал «Лад»:

3 лютага: 11:45 Спрынт (Мужчыны)
3 лютага: 15:15 Спрыннт (Жанчыны)
4 лютага: 12:15 Гонка прасьледваньня (М)
4 лютага: 15:15 Гонка прасьледваньня (Ж)
6 лютага: 15:15 Індывідуальная гонка (М)
7 лютага: 15:15 Індывідуальная гонка (Ж)
8 лютага: 15:15 Зьмешаная эстафэта
10 лютага: 11:45 Эстафэта (М)
10 лютага: 15:15 Масстарт (Ж)
11 лютага: 12:00 Эстафэта (Ж)
11 лютага: 15:15 Масстарт (М)

Фота biathlon-antholz.it

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць