Культура2828

Партызаны тэрытарыяльнай абароны - фотарэпартаж

Мэнэджары, рабочыя, дырэктары і прыватнікі — усіх іх час ад часу выклікаюць на зборы і вайсковыя вучэнні. З будучымі байцамі войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія стварае Лукашэнка, фотакар НН не так даўно правёў некалькі дзён на манёўрах.

У войску іх клічуць «партызаны» — цывільныя людзі, якія ўжо даўно адслужылі ў войску. Амаль усе паспелі ажаніцца і нарадзіць дзяцей, займець сацыяльны статус і сталую працу. Але, як і з дзясятак год таму, ваенкамат іх выклікае на вучэнні. Для большасці з такіх «партызанаў» гэта дадатковы тлум да паўсядзённых спраў, але выйсця няма — прыходзіцца ехаць і «адбываць» неабходны тэрмін. Менавіта яны — былыя вайскоўцы і набудуць у будучыні «усенародны характар» войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія Лукашэнка зусім нядаўна пачаў ствараць.

Рэчавы склад вайсковай часткі выдае ім патрыманую вопратку ад мінулых «дзембеляў», казарма і ложкі падрыхтаваныя, а назаўтра ўжо пачынаюцца заняткі. Аўтаматы, якім па 20–30 гадоў, для «цывільных салдат» выдаюць з вайсковых частак. Відаць, нехта з імі служыў і сваю тэрміновую службу яшчэ за часамі СССР. Пра сучасную зброю і рыштунак няма нават і гаворкі — усё на «балансе» тэрміновых вайскоўцаў і спецыялізаваных частак, хаця і там справы не лепшыя. Каскам і сапёрным рыдлёўкам ўвогуле гадоў пад 40 — з «Халоднай вайны».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць