Эканоміка

Крэмль адтэрмінаваў Беларусі аплату за газ

«Газпрам» і «Белтрансгаз» урэгулявалі пытанне цаны на 2-е паўгоддзе.

«Газпрам» і «Белтрансгаз» урэгулявалі пытанне аплаты за газ, які пастаўляецца ў другім паўгоддзі 2011 года, падпісаўшы ў панядзелак дадатковае пагадненне, згодна з якім «Белтрансгаз» аплаціць газ у другім паўгоддзі гэтага года па 244,8 даляра за тысячу кубаметраў замест цэнаў трэцяга і чацвёртага квартала ў 279,16 і 305,72 долара адпаведна, гаворыцца ў паведамленні расійскага газавага холдынгу.

У панядзелак, у развіццё дасягнутых 25 лістапада дамоўленасцей, ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі дадатак да кантракту аб’ёмах і ўмовах пастаўкі газу ў Беларусь і транзіту газу праз яе тэрыторыю ў 2007–2011 гадах.

«Згодна з дакументам, ААТ «Белтрансгаз» ажыццяўляе частковую аплату прыроднага газу, які пастаўляецца «Газпрамам» у другім паўгоддзі 2011 года, — па 244,8 даляра за тысячу кубаметраў, а не па цэнах трэцяга і чацвёртага кварталаў, разлічаных у адпаведнасці з кантрактам (адпаведна 279,16 даляра і 305,72 даляра). Аплата пазасталай сумы плацяжу за пастаўлены ў другім паўгоддзі 2011 года расійскі газ будзе рабіцца «Белтрансгазам» штомесячнымі плацяжамі на працягу 2012 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што «Белтрансгаз» аплачваў газ у трэцім квартале ніжэй кантрактнай цаны і звярнуўся ў «Газпром» з просьбай аб адтэрміноўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць