Меркаванні66

Касцёл: Смяротнае пакаранне не можа быць кампенсацыяй за ўчыненае зло

За два дні да прысуду КіК на сайце касцёла з'явіўся артыкул пра кару смерцю.

Касцёл абараняе кожнае чалавечае жыццё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на смерць. Шматразова заклікаў да поўнай адмены смяротнага пакарання бл. Ян Павел ІІ.

Так, праціўнікі смяротнага пакарання будуюць свае аргументы на глыбокім перакананні, што кожнае жыццё святое, хоць бы чалавек і не быў святым. Іншай прычынай з’яўляецца недахоп часу на навяртанне і пакаянне. Не застаецца без увагі і той момант, што судовая пастанова можа быць памылковай.

А што кажуць тыя, хто «за» смяротнае пакаранне? Яны ўказваюць на абавязак дзяржавы забяспечыць парадак у грамадстве, бяспеку насельніцтва і сцвярджаюць, што грамадства мае права ў пэўных сітуацыях ужываць смяротнае пакаранне.

Паводле ж даследаванняў крыміналістаў,

у краінах, дзе здзяйсняецца смяротнае пакаранне, колькасць злачынстваў не паменшылася. Падобна як і не ўзрасла ў тых краінах, дзе смяротнае пакаранне было адменена.

Тыя, хто адмаўляе смяротнае пакаранне, робяць акцэнт зусім на іншае: на годнасць чалавека — злачынцы. Пры гэтым яны не баналізуюць учыненага зла, якое стаіць за кожным сур’ёзным злачынствам. Яны стараюцца паказаць, што грамадству пагражае не існаванне злачынцы, а яго дзеянне.

Смерць забойцы не можа быць кампенсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта не зможа вярнуць жыцця ахвяры або знішчыць зло, ці хаця б затармазіць яго развіццё.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне3

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць