Усяго патроху55

Саакашвілі загадаў пабудаваць новы горад на чарнаморскім узбярэжжы Грузіі

Па рашэнні кіраўніцтва Грузіі на чарнаморскім узбярэжжы краіны будзе пабудаваны буйны горад пад назвай Лазіка,
абвясціў у нядзелю прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Выступаючы перад мясцовымі жыхарамі горада Зугдзідзі (30 км ад чарнаморскага ўзбярэжжа), ён паведаміў, што «праз некалькі месяцаў паміж прычарнаморскімі пасёлкамі Анаклія і Кулеві пачнецца будаўніцтва буйнога горада пад назвай Лазіка». Грузінскі прэзідэнт падкрэсліў, што гэты праект «вельмі важны для развіцця гандлю і эканомікі, для вырашэння сацыяльна-эканамічных задач, ужо ў наступным годзе на будаўніцтве будуць занятыя некалькі тысяч чалавек».

Саакашвілі адзначыў, што паводле разлікаў спецыялістаў «праз 10 гадоў насельніцтва новага горада складзе каля 500 тысяч чалавек», гэта значыць, «стане другім па колькасці горадам Грузіі пасля Тбілісі, дзе пражывае 1,1 млн чалавек.

«Улады Грузіі ўжо пачалі перамовы з буйнымі еўрапейскімі і азіяцкімі інвестарамі, — дадаў прэзідэнт. — Я таксама звяртаюся да грузінскіх бізнэсоўцаў, якія пражываюць за межамі краіны, з просьбай абдумаць свой магчымы ўдзел у будаўніцтве горада».

Лазіка — назва старажытнага грузінскага царства на захадзе краіны, якое дасягнула росквіту ў II–VI стагоддзях нашай эры.

Будаўніцтва гарадоў «з нуля» — рэдкая, але не ўнікальная сусветная практыка. Самыя вядомыя — аўстралійская сталіца Канбера, Бразіліа ў Бразіліі і Астана ў Казахстане.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць