Прэм’ер-міністр Італіі Марыа Монті абвясціў у нядзелю план эканоміі 30 мільярдаў еўра за кошт павышэння падаткаў і пенсійнага ўзросту дзеля ўмацавання фінансавай сістэмы краіны і абароны ад пазыковага крызісу.
Монті сказаў, што праграма эканоміі, у тым ліку 20 млрд за кошт скарачэння бюджэту і 10 млрд за кошт паскарэння эканамічнага росту — балючая, але неабходная.
«Нам давялося падзяліць ахвяры, але мы змаглі падзяліць іх справядліва», — сказаў ён на
Намеснік Монці ў Міністэрстве эканомікі Віторыа Грылі сказаў, што план павінен дапамагчы Італіі атрымаць бездэфіцытны бюджэт да 2013 года, нягледзячы на чаканае скарачэнне эканомікі на 0,4–0,5% у наступным годзе і нулявы рост у 2013.
Італія прыняла дадатковыя меры эканомікі напярэдадні ключавога саміта еўрапейскіх лідараў у чацвер і пятніцу ў Брусэлі, дзе будзе абмяркоўвацца агульны план выратавання еўразоны.
Італія, дзярждоўг якой дасягнуў 120% ВУП на фоне стагнацыі эканомікі, апынулася ў цэнтры пазыковага крызісу Еўропы пасля таго, як стаўка даходнасці па яе
Грылі сказаў, што каля 12–13 млрд еўра будзе сэканомлена за кошт змяншэння расходаў, а астатняя частка праграмы прыпадзе на павышэнне падаткаў.
Мінімальны пенсійны ўзрост будзе падвышаны паэтапна да 66 гадоў да 2018 года, пры гэтым за кошт матэрыяльных стымулаў дзяржава плануе заахвочваць жаданне працаваць да 70 гадоў.
Насуперак чаканням, Італія не будзе павышаць падатак на даходы, а замест гэтага ўвядзе новы падатак на нерухомасць, які дасць казне каля 10–12 млрд еўра.
Каментары