Міжведамаснай рабочай групай правераны арганізацыя працы і матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне некаторых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў і мінімальных сацыяльных стандартаў пры аказанні медыцынскай дапамогі ў бальніцах некалькіх раёнаў краіны. Вынікі маніторынгу накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Устаноўлена, што памяшканні Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы не адпавядаюць сучасным патрабаванням. Асобныя будынкі патрабуюць зносу, напаўняльнасць палат — сем-восем чалавек (пры нарматыве не больш за чатыры чалавекі з разліку 7 кв. м на чалавека), адсутнічаюць санітарна-гігіенічныя і бытавыя пакоі.
Не выконваюцца нарматывы напаўняльнасці палат у Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Выяўлены парушэнні, факты ігнаравання правоў пацыентаў у Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, эксплуатацыі бальнічных палат з парушэннем санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Устаноўлены факты неабгрунтаванага незапаўнення палат з камфортнымі ўмовамі знаходжання пры перавышэнні нарматываў напаўняльнасці палат і размяшчэння хворых у калідорах. Паводле вынікаў маніторынгу старшыні Лідскага райвыканкама вынесена пастанова аб устараненні парушэнняў заканадаўства пры аказанні стацыянарнай медыцынскай дапамогі. За дапушчаныя парушэнні паводле патрабавання пракуратуры спынены працоўныя адносіны з галоўным урачом бальніцы, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты намеснік старшыні Лідскага райвыканкама і службовыя асобы бальніцы.
У той жа час, адзначаюць у Генпракуратуры, прыкладам арганізацыі медыцынскай дапамогі, матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання бальніцы і абслугоўвання пацыентаў з’яўляецца Пастаўская ЦРБ. На базе гэтай установы аховы здароўя ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння захворванняў з выкарыстаннем сучасных тэлекамунікацыйных сродкаў сувязі, арганізавана відэаназіранне, у аддзяленнях бальніцы праведзены капітальны рамонт, аказваюцца дадатковыя платныя паслугі насельніцтву. Як вынік, пацыенты бальніцы выказваюць словы падзякі на адрас медыцынскага персаналу і мясцовых органаў улады
Каментары