Меркаванні135135

Тозік: Дзяцей трэба рэальна загрузіць. У Кітаі ў школе вучацца да 22:00

«Ці не зашмат мы гаворым аб перагрузцы дзяцей? Праз нейкі час можам выпусціць у жыццё неканкурэнтаздольнае пакаленне.

Беларускіх дзяцей трэба рэальна загрузіць. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці і Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, якое прайшло ў сераду пад старшынствам віцэ-прэм’ера.

«Ці не занадта шмат мы гаворым аб перагрузцы дзяцей?
 — задаў пытанне прысутным на пасяджэнні намеснік кіраўніка ўрада. — Баюся, што мы абсалютызуем гэтую тэму і праз нейкі час можам выпусціць у жыццё неканкурэнтаздольнае пакаленне…

Жыццё цяпер вельмі жорсткае, калі не сказаць больш. І каб адбыцца ў гэтым жыцці, чалавеку неабходны вельмі сур’ёзны патэнцыял».

Анатоль Тозік падзяліўся досведам арганізацыі навучання дзяцей у Кітаі, з якім ён азнаёміўся, знаходзячыся ў гэтай краіне ў ранзе пасла Беларусі.

«Заняткі пачынаюцца, а 8-й раніцы і доўжацца да 16-й гадзіны ў малодшых школьнікаў, да 22 гадзіны — у старшакласнікаў.

У выхадныя дні не ўбачыш, каб школьнікі бязмэтна валэндаліся па вуліцах — яны наведваюць дадатковыя заняткі. Такога паняцця, як дурэнне на ўроках (прытым, што ў пачатковых класах па 24–28 вучняў, у старэйшых — па 50–60) няма, гэта лічыцца чымсьці звышнатуральным: …У школе настаўнік вучыць, а дзеці вучацца. Мы кажам, што не трэба траўмаваць псіхіку дзяцей, выстаўляючы ім у пачатковай школе адзнакі. А ў Кітаі складаюць ледзь не штодзённа рэйтынг поспехаў школьнікаў, і кожнае дзіця імкнецца напрацаваць максімальны патэнцыял, з якім яно пойдзе ў жыццё».

«Нам усім неабходна падумаць над тым, як рэальна загрузіць дзяцей
— лічыць Анатоль Тозік. — Прычым гаворка ідзе не пра лічбы. (Тут поўны парадак: энная колькасць гурткоў і секцый працуе ва ўстановах адукацыі, культуры, спорту і г.д.) а пра тое,
каб пераламаць свядомасць грамадства, бацькоў і дзяцей у карысць таго, што будучыня залежыць ад самога чалавека, дабрабыт ствараецца ім самім
Кожны чалавек павінен адказваць за сябе і сваю сям’ю, працаваць на больш высокі жыццёвы ўзровень. А задача дзяржавы — не забяспечваць дабрабыт, а ствараць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Дзіця трэба прывучаць да працы — фізічнай, інтэлектуальнай, маральнай».

Віцэ-прэм’ер упэўнены, што казаць неабходна не аб дасягненнях (а яны, безумоўна, ёсць), а аб праблемах, аб тым, што трэба зрабіць для таго, каб скарэктаваць грамадскую свядомасць, ствараць нармальную пазітыўную канкурэнцыю ў дзіцячым асяроддзі, фармаваць культ ведаў, ўсебаковага развіцця, культ здаровага цела і прыгожай гарманічнай асобы.

У Беларусі ёсць для гэтага ўмовы, але іх выкарыстанне пакідае жадаць лепшага,
падкрэсліў Анатоль Тозік.

Ён прыцягнуў увагу да пытання адказнасці сям’і за выхаванне дзяцей. «Галоўны інстытут выхавання дзіцяці — гэта сям’я. Астатнія інстытуты павінны дапамагаць ёй у гэтым», — упэўнены віцэ-прэм’ер.

* * *

Нагадаем, што школьную нагрузку рэзка зменшылі некалькі гадоў таму, згодна з так званай «рэформай Рубінава». Тады зменшылі як колькасць гадзін па многіх прадметах, так і колькасць гадоў навучання ў сярэдняй школе.

Каментары135

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 21

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць