Грамадства1111

Нават з касцюмам Лукашэнка схітрыў

Шылі яго ў беларускім спецатэлье, але з італьянскай тканіны.

«Вы мяне папракаеце ў тым, што я, як насіў сіні касцюм, так і нашу ва ўмовах крызісу? Дык мне кажуць, вы будзеце выглядаць непрыгожа на фоне іншых прэзідэнтаў, тады я сказаў, добра, вы зробіце такі касцюм, каб прэзідэнт выглядаў добра», — сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 23 снежня.

Па словах кіраўніка краіны, на прэс-канферэнцыю ён прыйшоў у касцюме беларускай вытворчасці, а ў былое саўмінаўскае атэлье на вуліцы Мяснікова, дзе ён замаўляў касцюм, можа зайсці кожны ахвотны.

Карэспандэнт Еўрарадыё адразу пасля гэтых слоў туды і накіраваўся. Зайсці ў атэлье сапраўды можа кожны. Мяне сустракаюць дзве жанчыны. Пытаюся пра расцэнкі.

«Касцюм двойка [пашыў] каштуе ад 760 тысяч. Пінжак ад 560. Праўда, прыходзьце пасля 4 студзеня, бо у нас пакуль склад зачынены», — ветліва адказваюць яны.

Але я кажу, што хачу касцюм акурат, як у кіраўніка краіны. І цікаўлюся пра цану.

«Пінжак каштуе 2 мільёны 100 тысяч і вышэй. З італьянскай тканіны.
Дакладна не магу сказаць, з якой тканіны. У нас ёсць тканіна, можаце выбраць».

А цэлы касцюм разам з тканінай зацягне на 5 мільёнаў рублёў.

У буціку «Corneliani» усе касцюмы каштуюць у 3–6 разоў даражэй за тыя, што з атэлье. «16 — 18 мільёнаў, усё залежыць ад складу. Самы дарагі — 28 мільёнаў», — кажа прадаўшчыца.

У маечцы гэтага лэйбла кіраўніка краіны бачылі падчас камандзіровак па палях краіны, калі той сачыў за жнівом.

Варта адзначыць, што

касцюм за 500–600 даляраў — гэта сапраўды даволі эканомна для кіраўніка дзяржавы.
Можна быць пэўным, што касцюмы Мядзведзева ці Назарбаева каштуюць даражэй. Тут Лукашэнка сапраўды арыентуецца на скандынаўскія ці цэнтральнаеўрапейскія стандарты стаўлення дзяржаўных асоб да сваіх расходаў. Магчыма,
факт публікацыі кошту ягонага гадзінніка (каля 15 тысяч даляраў) стаў для яго навукай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць