Культура1212

Магілёўская малочная кампанія падтрымала інтэрнэт-партал пра беларускую культуру

«УсеБеларусы» маюць стаць даведнікам для беларусаў і замежнікаў.

«УсеБеларусы» — Усебеларускі інтэрактыўны партал. Менавіта так называецца сайт, створаны пры падтрымцы магілёўскай малочнай кампаніі «Бабулін збан» («Бабушкина крынка»). На сайце пішуць пра падзеі культуры і гісторыі, вядомых суайчыннікаў, славутыя мясціны. Там можна прайсці тэст «Карта памяці», вызначыўшы ўзровень ведаў пра Беларусь. А яшчэ можна расказаць пра сваю «малую Радзіму» ў спецыяльным раздзеле «Я нарадзіўся тут». Праект толькі пачынае дзейнасць, але на сайце ўжо ёсць, што паглядзець.

«Беларусам не хапае ведаў пра ўласную краіну, — кажа Святлана Аўчыннікава, мэнэджар кампаніі «Сатыа», што займаецца стварэннем новага партала. — Гэты сайт, адна з ягоных функцый — даведнік для беларусаў і замежнікаў. У хуткім часе з’явяцца версіі на расійскай і англійскай мовах, трошкі пазней — па-польску. Гэта важна, каб замежнікі бачылі што пра Беларусь пішуць самі беларусы. Другую функцыю можна апісаць так: людзі хочуць з’ездзіць куды-небудзь на выходныя, адкрываюць сайт, чытаюць пра гісторыю таго ці іншага месца, і абіраюць сабе маршрут».

Стваральнікі абяцаюць бліжэйшым часам дадаць «УсеБеларусам» інтэрактыву: мае запрацаваць форум, куды яны заклікаюць пісаць не толькі каментары, але і песні, вершы на беларускай мове. Чытачоў заклікаюць і саміх пісаць матэрыялы для сайта. Таксама стваральнікі абяцаюць анансаваць беларускамоўныя імпрэзы.

Таксама І.Аўчыннікава падкрэсліла, што стваральнікі партала дыстанцыююцца ад «камерцыі, палітыкі, ці эканомікі» і аддаюць перавагу этнаграфіі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх12

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink4

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць