Культура11

Тэатру-студыі кінаакцёра прысвоена званне заслужанага калектыву Беларусі

Пастановай Саўміна № 1728 ад 23 снежня Тэатру-студыі кінаакцёра прысвоена званне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў тэатральным мастацтве і значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры.
Адпаведны дакумент міністр культуры Павел Латушка ўручыў мастацкаму кіраўніку тэатра Аляксандру Яфрэмаву 27 снежня ў Мінску.

Латушка назваў тэатр не толькі ўнікальным па сваёй сутнасці — ён задумваўся як эксперыментальны праект сумяшчэння кіно і тэатральных жанраў, — але і па эканамічнай эфектыўнасці. «Практычна 60% свайго бюджэту тэатр атрымлівае не ад дзяржавы, а са сваіх сродкаў. Гэта — акупнасць праз духоўнасць. Людзі запаўняюць залы — значыць, ім сапраўды трэба тое, што вы робіце», — сказаў міністр.

Ён паведаміў, што ў якасці падарунка да Новага года і 30-годдзя дзейнасці тэатра Міністэрства культуры плануе аказаць яму фінансавае садзеянне ў ажыццяўленні гастроляў у Чэхіі, перамовы пра якія ўжо ідуць. Чакаецца, што тэатр павязе туды спектакль «Сродак Макрапуласа», пастаўлены паводле п’есы Карэла Чапека рэжысёрам Таццянай Траяновіч.

У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алег Сільвановіч паабяцаў у 2012 годзе выпускаць максімальную колькасць фільмаў з удзелам артыстаў студыі.

«Спачываць на лаўрах часу няма, трэба іграць спектакль. Спадзяюся, што ў нас у гэтым званні наперадзе будзе багатая, насычаная, светлая і доўгая біяграфія, — заявіў Аляксандр Яфрэмаў. — Мы не будзем іграць лепш ці горш. Мы будзем іграць гэтак жа, як ігралі». Галоўнай вартасцю свайго тэатра ён назваў блізкасць з гледачом ва ўсіх сэнсах, бо першы шэраг знаходзіцца ўсяго за крок ад сцэны. «Мы побач. Мы размаўляем. Тут нельга хлусіць», — падкрэсліў мастацкі кіраўнік.

Тэатр кінаакцёра быў створаны ў 1980 годзе з акцёрскага штата кінастудыі «Беларусьфільм». Пазней ён папоўніўся выпускнікамі Беларускай тэатральнай акадэміі, Усесаюзнага дзяржаўнага інстытут кінематаграфіі (беларускі набор) і акцёрамі іншых тэатраў. З 1991 года тэатр узначальвае заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма11

Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе10

У Расіі ўпершыню аштрафавалі за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»1

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу79

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом3

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў3

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць