Эканоміка33

Беларусь застаецца лідарам сярод краін СНД і Еўропы па тэмпах інфляцыі

Беларусь на працягу больш чым паўгода застаецца лідарам сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росце спажывецкіх цэн. Параўнальныя звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Так, у Беларусі рост спажывецкіх цэн у лістападзе адносна кастрычніка склаў 8,1%. У той час як ва Украіне, Фінляндыі, Эстоніі — 0,1%, Літве — 0,2%, Балгарыі — 0,3%, Расіі, Іспаніі і Чэхіі — 0,4%, Славакіі — 0,5%, Казахстане — 0,6%, Венгрыі — 0,7%, Турцыі — 1,7%.

У шэрагу краін інфляцыі не было, спажывецкія цэны засталіся на ранейшым узроўні: у Германіі, Ірландыі, Латвіі, Нарвегіі. У Італіі цэны знізіліся на 0,1%.

Беларусь апынулася ў лідарах па росце цэн у лістападзе на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі — 6,2%. Нязначна падняліся цэны: у Іспаніі — на 0,2%, Германіі — на 0,4%, Літве, Славакіі, Расіі і Балгарыі — на 0,5%, Эстоніі — на 0,6%, Італіі — на 0,7%, Казахстане — на 0,9%. Таксама цэны падняліся: у Польшчы — на 1,2%, Фінляндыі — на 1,3%, Венгрыі — на 1,4%, Чэхіі — на 1,6%, Турцыі — на 3,3%. Не змяніліся цэны ў Ірландыі, Латвіі, Украіне. Знізіліся на 0,6% цэны ў Нарвегіі.

Беларусь заняла першае месца па росце цэн у лістападзе на жыллёвыя паслугі, электрычнасць, газ з паказчыкам 9,1%.

Таксама ЖКП падаражэлі: у Славакіі і Ірландыі — на 0,1%, Іспаніі і Расіі — на 0,2%, Венгрыі і Германіі — на 0,3%, Казахстане — на 0,4%, Італіі — на 0,5%, Турцыі і Чэхіі — на 0,6%, Балгарыі і Нарвегіі — на 0,8%, Літве — на 0,9%. Цэны знізіліся: у Латвіі — на 0,2%, Украіне і Эстоніі — на 0,1%, Фінляндыі — на 0,4%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка6

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі28

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка6

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць