Грамадства

Украіна спыніла спецрасследаванне па імпарце нафтапрадуктаў

Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны (МКМГ) паведаміла аб «спыненні спецыяльнага расследавання па імпарце асобных прадуктаў перапрацоўкі нафтавай сыравіны (бензіну марак А-76 (А-80), А-92, А-95, дызельнага паліва, мазуту, пячнога паліва, звадкаванага газу, бітуму дарожнага, масла) незалежна ад краіны паходжання і экспарце без прымянення спецыяльных мер».

У паведамленні, апублікаваным 28 снежня ў газеце «Урядовий кур’ер» («Урадавы кур’ер»), гаворыцца, што камісія разгледзела пададзеную Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны справаздачу і высновы з вынікаў расследавання і ўстанавіла, што ў перыяд расследавання (2007–2010 гады) названыя нафтапрадукты не імпартаваліся «ў такіх аб’ёмах і на такіх умовах, якія б прычынялі або пагражалі прычыненнем значнага ўрону нацыянальнаму вытворцу падобнага тавару», і «нацыянальныя інтарэсы не патрабуюць прымянення да такога імпарту спецыяльных мер».

Рашэнне камісіі набыло моц у дзень публікацыі паведамлення.

Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны ў студзені 2011 года прапанавала ўвесці пошліну на імпартаваны бензін у памеры 130 еўра за тону, на дызпаліва — 80 еўра. Матывіроўка: наяўнасць розніцы ў цане на нафту для ўкраінскіх НПЗ і краін Мытнага саюза. Супраць пошлін выступілі буйныя сеткі ўкраінскіх АЗС, якія імпартуюць нафтапрадукты. МКМГ пачала спецрасследаванне ў дачыненні да імпарту асобных відаў нафтапрадуктаў незалежна ад краіны паходжання.

У 2010 годзе Беларусь экспартавала ва Украіну нафтапрадуктаў прыкладна на 2 млрд. долараў ЗША, што склала 25% усяго аб’ёму паставак на знешнія рынкі. У сваю чаргу доля беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку перавысіла 20%.

У жніўні 2011 года міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка заявіў, што доля імпартных нафтапрадуктаў павінна быць паменшана да 15%. «У нас павінны быць такія ж суадносіны, якія былі ў 2004 годзе, — 15% імпарту, усё астатняе мы выраблялі самі. Таму што перапрацоўка нафты ў краіне — гэта працоўныя месцы, гэта падаткі тут, а закупка імпартных нафтапрадуктаў — гэта пасілкоўванне эканомікі іншых дзяржаў», — сказаў Бойка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ40

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць