Культура1818

Маладзёжны тэатр на костках - фоты

Знакавае будаўніцтва ў сталіцы вядзецца на месцы рана збураных Пярэспінскіх могілак.

Здавалася б, часы бязбожнага савецкага вандалізму сышлі ў нябыт. Але ці ні кожнае знакавае будаўніцтва ў сталіцы вядзецца зноў на костках — ці то гандлёвы цэнтр на плошчы Незалежнасці, ці піўны рэстаран ля касцёла Св. Язэпа… І вось цяпер зноў турбуюць людскія парэшткі, каб разбудаваць Маладзёжны тэатр на праспекце Машэрава.

Там адбываецца, як сведчыць пашпарт аб’екта, «рэканструкцыя тэатра з прыбудовай і перапланіроўкай». Замоўца прац — ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца» і Міністэрства культуры. Выконвае працы БУ-94 ААТ «Будтрэст № 1»

Будынак тэатра (раней — кінатэатра «Спартак») быў пастаўлены на могілках, зачыненых у 1937-м. Але

падчас вайны ў царкве Марыі Магдалены, якая месцілася на іх, аднавіліся службы, і вакол працягвалі хаваць людзей.
Царква паўторна была зачыненая ў 1949. Было прынята і рашэнне аб ліквідацыі могілак. Магілы тысяч людзей былі сцёртыя з паверхні зямлі.

Гэтыя могілкі, званыя «Пярэспінскімі», былі адным з найстарэйшых у горадзе.

Як Мінск быў забраны ў Расійскую імперыю, у 1795 г., для праваслаўных могілак была адмераная дзялка на Пярэспе, у прадмесці, што пазней пачало называцца Старажоўкай.
У 1847 г. тут была збудаваная царква Марыі Магдаліны.

Вось як апісвае гэтыя могілкі 50-х гадоў XIX стагоддзя Павел Шпілеўскі: «За семінарскім домам (цяпер Сувораўскае вучылішча — СХ), пачынаецца Віленская вуліца, пры павароце з якой на Віленскую паштовую дарогу адкрываецца выгляд праваслаўных могілак, у шатах векавых бярозаў, вядомых пад імем Пярэспа, таму што яно размешчана ля самай рэчкі Пярэспа. Пярэспінскія могілкі маюць форму авальнага круга, абнесенага з трох бакоў ровам, а з чацвёртай — кратаванай агароджаю, каля якой знаходзіцца прыгожая мураваная царква з вялікімі пазалочанымі купаламі, пабудаваная замест згарэлай драўлянай».

Цяпер пра могілкі нагадвае Старажоўская брама ля царквы ды некалькі ацалелых пахаванняў. У 1970-я вялося праектаванне транспартнай магістралі акурат на месцы царквы. Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры здолела абараніць храм, а могілкі адстаяць не ўдалося.

Праезд быў зроблены проста ў сярэдзіне цвінтара, пры будаўніцтве якога чалавечыя чарапы і косткі трамбавалі ў адхоны і вывозілі на сметнік.
Пасля ўсё ж грамадзкасць дамаглася стварэння тут ахоўнай зоны могілак. І ніхто таго рашэння не адмяняў пасёння!

Паводле найноўшага заканадаўства РБ нельга праводзіць ніякіх будаўнічых работ на месцах пахаванняў. У 1993, да 200-годдзя Мінскай епархіі, побач з царквой быў узведзены помнік, на якім высечаныя словы «Супакой, Госпадзе, душы памерлых раб тваіх усіх на месцы гэтым пахаваных». Тады здавалася, што мы паставілі кропку ў савецкай гісторыі бяспамяцтва. Але не. Шчыруюць, выкідаюць чыесьці парэшткі. Можа сваіх жа родных. А можа і вашых? І пасля, седзячы ў прыцемках тэатральнае залы, мы будзем чые цені бачыць, які павеў адчуваць спінамі?

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць