Здарэнні88

Пацярпелымі і сведкамі па справе Варламава праходзяць 500 чалавек

У тым ліку 20 непаўналетніх.

Пацярпелымі і сведкамі па справе вядомага беларускага дызайнера Аляксандра Варламава праходзяць больш за 500 чалавек, у тым ліку больш за 20 непаўналетніх.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта (СК) Павел Травулька.

Раней справу ў дачыненні да Аляксандра Варламава па фактах учыненых злачынстваў супраць інтарэсаў службы расследаваў МУС, цяпер яе прыняў да вытворчасці Следчы камітэт.

Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года. Апошні раз тэрмін расследавання працягваўся да 19 лютага 2012 года, але, як адзначыў прадстаўнік СК, у сувязі з вялікай колькасцю сведак і пацярпелых расследаванне можа быць працягнута і пасля 19 лютага.

Цяпер Варламаў праходзіць комплексную судова-псіхіятрычную і наркалагічную экспертызу. Паводле слоў Паўла Травулькі, калі ў абвінавачванага ўзнікаюць праблемы са здароўем, то яму аказваецца кваліфікаваная медыцынская дапамога.

Павел Травулька расказаў, што

падчас расследавання Варламаву прад’яўлены новыя абвінавачанні паводле ч. 4 арт. 209 КК ва ўчыненні ім махлярскіх дзеянняў, у тым ліку ў дачыненні да бацькоў непаўналетніх дзяцей, якія ўдзельнічалі ў паказах мод за мяжой.
Устаноўлена, што, будучы падманутымі, бацькі перадавалі Варламаву наяўныя грашовыя сродкі для аплаты праезду дзяцей за мяжу, іх пражывання, а таксама на іншыя расходы. У той жа час фінансаванне гэтых расходаў ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў БДУ.

Цяпер па крымінальнай справе ўстанаўліваюцца ўсе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванага, звязанай з арганізацыяй і правядзеннем міжнародных паказаў у межах фестывалю «Млын моды»,

незаконным расходаваннем бюджэтных сродкаў, прымаюцца меры па пакрыцці нанесенага ўрону. У прыватнасці, следства правярае дадзеныя пра магчымае прысваенне на працягу 2007–2010 гадоў Варламавым выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту грашовых сродкаў для камандзіравання ў краіны Еўропы ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу «Млын моды». Паводле папярэдніх даных, незаконна было выкарыстана больш за 120 тысяч еўра і прыкладна 310 мільёнаў рублёў.

Праводзяцца праверкі па фактах магчымага сістэматычнага крадзяжу Варламавым грашовых сродкаў, якія налічваліся падпарадкаваным яму работнікам у якасці заработнай платы, матэрыяльнай дапамогі, прэмій.

Цяпер па крымінальнай справе, што знаходзіцца ў вытворчасці ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта, Варламаву прад’яўлены абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209, ч. 3 арт. 210, ч. 3 арт. 426 КК.

***

Аляксандр Варламаў з’яўляўся дырэктарам ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», мастацкім кіраўніком Цэнтра сучаснага стылю і моды UNIVERSUM MODELS упраўлення па справах культуры БДУ, намеснікам старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды», начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць