Усяго патроху99

Святар не рэкамендуе беларусам акунацца ў палонку на Вадохрышча

Традыцыя вадохрышчынскіх купанняў была невядомая на Беларусі да 1990-х гадоў.

Протаіярэй, святар мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора Сергій Гардун не рэкамендуе акунацца ў палонку на Вадохрышча.
Пра гэта ён заявіў 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, свята Вадохрышча, якое адзначаецца 19 студзеня, важнае для царквы таму, што з яго бярэ пачатак хрысціянскае хрышчэнне. Яно з’яўляецца тайнай духоўнага ачышчэння і адраджэння і бярэ свой пачатак у падзеі Хрышчэння Гасподняга. Напярэдадні свята вернікі посцяць. Затым яны наведваюць урачыстую службу ў храме, набіраюць асвечаную ваду, якая потым захоўваецца на працягу ўсяго года. Рэкамендуецца таксама спавядацца і прычасціцца.

Як паведаміў Гардун,

традыцыя вадохрышчанскіх купанняў да нядаўняга часу была невядомай у Беларусі, яна пачала распаўсюджвацца толькі пасля распаду СССР у 90-х гадах.
Святар параўнаў купанне ў палонцы на Вадохрышча з калядным гаданнем і пераапранутымі, што не ўхваляецца царквой. Гардун прывёў вытрымку з настольнай кнігі для святароў адносна купання ў палонцы. «На ўсходзе для багамольцаў гэта бяспечна таму, што там няма такога холаду і такіх маразоў, як у нас. На карысць гэтай падзеі не можа гаварыць і вераванне ў гаючую і ачышчальную сілу вады, асвечанай царквой у самы дзень Хрышчэння Збавіцеля. Бо 
купацца зімой — значыць патрабаваць ад Бога цуду ці зусім грэбаваць сваім жыццём і здароўем», — сказаў ён.

У сваю чаргу загадчык кафедры спартыўнай медыцыны Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Генадзь Загародны зазначыў, што

з медыцынскага пункту гледжання купанне ў палонцы — гэта востры кароткачасовы стрэс, супастаўны са скачком з парашутам, наведваннем крыасаўны або добрай фізічнай нагрузкай.
Акунацца ў палонку можна цалкам здароваму чалавеку. Не варта гэтага рабіць людзям з сардэчна-сасудзістымі, хранічнымі інфекцыйнымі захворваннямі, захворваннямі нервовай сістэмы.

Старшыня клуба загартоўвання і зімовага плавання «Камсамольскае возера» Уладзімір Шульган паведаміў, што летась для купання ў палонцы 19 студзеня на ратавальную станцыю на Камсамольскім возеры прыйшлі 3,5 тыс. чалавек.
Хаця звычайна ў палонку акунаюцца не больш як 100 чалавек — пастаянных членаў клуба.

Паводле яго слоў, на ратавальнай станцыі падрыхтаваныя ўсе ўмовы для акунання ў палонку: цёплыя раздзявальні, палонкі, медыцынскі персанал, вадалазы-ратавальнікі. Жадаючым акунуцца рэкамендуецца мець пры сабе сланцы і халат з капюшонам, да і пасля акунання трэба выпіць моцную гарбату. Акунацца варта адзін раз, але поўнасцю, выцірацца не рэкамендуецца.

Шульган падкрэсліў, што катэгарычна супраць акунання ў палонку непаўналетніх.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе12

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць