Грамадства1010

«У мяне ўсё добра»: лісты смяротніка Кавалёва дахаты

Асуджаны на смяротнае пакаранне за саўдзел у тэракце жартуе, што не мае календара на 2012 год.

У лісце да маці Кавалёў цікавіцца колькі дзён у лютым. «Страшна падумаць — жыву ў самым цэнтры сталіцы», піша Уладзіслаў.

«Ён нас падтрымлівае, спрабуе падняць нам настрой. Што ў яго на душы, можна зразумець, але лісты ў яго аптымістычныя»,
— распавядае Любоў Кавалёва.

«За мяне перажываць не трэба. Усё ў парадку.

Умовы добрыя. Сыты, апрануты, кніжкі чытаю. Мама, прывітанне табе! Люблю, цалую, абдымаю! Трымайся там. Не перажывай. Мы справімся»,
 — піша Уладзіслаў.

Ён просіць даслаць фотаздымкі кватэры і пакоя, а таксама сяброў і родных.

«У мяне тут усё ёсць, толькі вас не хапае. Не ў тым сэнсе, каб вас сюды, а проста каб бачыць, што вы са мной:)"

Пасля вынясення прысуду Ўладзіслаў даслаў дадому адзін кароткі ліст.

«У мяне ўсё добра. Адчуваю сябе выдатна. Рады быў вас усіх пабачыць. Мама, пасылку мне аддалі. Вялікі дзякуй. Перадавайце прывітанне родным. Вялікі дзякуй за падтрымку. Мне гэта вельмі дапамагае».

Пасля скаргаў Любові Кавалёвай пачалі прыходзіць лісты, ўсе з пячаткай «праверана».

«Па лістах, ён нібыта не ў камеры для смяротнікаў, а ў санаторыі. Таму такія лісты нам аддаюць. Пісаць ён пачаў з 16 снежня.
Пасля таго, як я пачала скардзіцца ў пракуратуру, суд, КДБ, аб тым, што я не атрымліваю лістоў, і што з яго працягваюць здзекавацца. Пастаянна наручнікі, абмежаванні ва ўсім. Адзінае, што можна, гэта пісаць і атрымоўваць карэспандэнцыю. Я яму даслала газет на люты і два красворды».

«Мама, а што там па спатканнях? Ты казала, што дазволілі тры спатканні. Чакаць мне вас яшчэ ў госці? Пра тое, што перадача мне дазволеная раз на тры месяцы я ведаю — мне сказалі. У закупцы мне можна пісаць тое, што і раней. Я звычайна пішу яблыкі, памідоры, агуркі (гэта калі бывае, калі не), каўбасу, печыва аўсянае, шакалад, зефір, сыр, вафлі, ваду мінеральную, ну, і зубную пасту».

У лістах Кавалёва да сяброў таксама збольшага асабістае. Амаль нічога пра сябе, адны пытанні. У чатырох лістах налічылі 20 пытальнікаў.

«Пра сябе абсалютна нічога не піша,
 — кажа сябар Кавалёва Сяргей. — Пытаецца, якія ў мяне планы, кажа, што пра свае напіша пазней. Піша, каб не хваляваліся. Піша, што ўсё нармальна, натуральна. Ён разумеў, што ліст дойдзе, калі там не будзе нічога лішняга і абавязкова будзе напісана, што ў яго ўсё нармальна.
А што можа быць нармальна, калі сядзіць у адзіночнай камеры?»

Сябры і родныя таксама рэгулярна дасылаюць лісты і паштоўкі, на Новы год і 26 дзень нараджэння, які 17 студзеня Уладзіслаў сустрэне ў адзіночнай камеры.

«У мяне парадак. Атрымаў ад вас вялізарную колькасць паштовак. Дзякуй, я быў вельмі рады. З маімі паштоўкамі выйшла накладачка. Іх выпадкова пакінулі, а я не заўважыў. Адправіў толькі сёння, так што чакайце — хутка прыйдуць», — піша Ўладзіслаў 6 студзеня.

Сябар Кавалёва, Сяргей таксама лічыць, што той вельмі стрымліваецца.

«Я разумею, што чалавек, які сядзіць ў адзіночцы пасля смяротнага прысуду, не можа добра сабе адчуваць. А ён піша роўным почыркам, што ў яго ўсё добра, што трымаецца, настрой добры і ў яго ўсё выдатна.
Ён спрабуе сябе настройваць на лепшае. Цікавіцца больш сябрамі, пытаецца, чым займаемся. Мне напісаў, сам разумееш, пра сабе шмат расказаць не магу».

Да 16 студзеня Уладзіслаў Кавалёў разам з адвакатам штодня вывучаў матэрыялы з суда, каб падаць наглядную скаргу. Як даведалася Еўрарадыё, гэтага часу ім не хапіла, таму адвакат папрасіў яшчэ некалькі дзён. Адказу пакуль няма.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай47

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць