Улада5353

Лукашэнка заяўляе аб «магчымасці мадэрнізацыі палітычнай сістэмы»: «Кітай падкажа»

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка паведаміў у інтэрв'ю кітайскім СМІ. Гэтае ягонае выказванне змясціла ў топ сваіх навін афіцыйнае агенцтва БЕЛТА.

Лукашэнка патлумачыў гэта не патрабаваннямі грамадства ці неэфектыўнасцю дыктатуры, але неабходнасцю «рэагаваць на змены міжнароднай сітуацыі».
«Таму мы сёння вывучаем пэўныя тэндэнцыі ў свеце. І, вядома ж, мы і прыстасоўвацца будзем, і мадэрнізаваць нашу палітычную сістэму. Правядзем парламенцкія выбары. І думаю, што нам трэба звярнуць сур’ёзную ўвагу на палітычную рэформу, або рэформу палітычнай сістэмы нашай краіны. Мы на гэта пойдзем, хоць у нас катастрофы ў гэтым плане няма. Але трэба заўсёды быць на крок наперадзе тых працэсаў, якія будуць у нас адбывацца. Я аб гэтым упершыню кажу, але абдумваў даўно гэтае пытанне, абмяркоўваў гэтыя праблемы. І
мы паволі будзем у гэтым кірунку рухацца».

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў: «Галоўнае — захаваць стабільнасць, даць магчымасць чалавеку нармальна жыць і выказваць сваё меркаванне. Галоўнае — чалавеку даць магчымасць захаваць яго асноўныя правы, на якія ён прэтэндуе і мае права мець іх».

Беларусь называюць «апошняй дыктатурай Еўропы». Палітычны рэжым у краіне вельмі падобны да тых, якія ўстанавіліся пасля краху СССР у краінах Цэнтральнай Азіі.
Беларусь — адзіная краіна рэгіёна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Усе галіны ўлады ў краіны — і выканаўчая, і заканадаўчая, і судовая — падпарадкоўваюцца аднаму чалавеку, ён жа кантралюе ўсе электронныя СМІ. Пры гэтым Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па памеры заробкаў і аб’ёме ВУП на душу насельніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што «калі Кітайская Народная Рэспубліка нам у гэтым плане сёе-тое падкажа, як звычайна, то мы будзем вельмі ўдзячныя». «Кітай падкажа, — выказаў ён упэўненасць. — Думаю, мы неўзабаве сустрэнемся і параімся з кітайскім кіраўніцтвам па многіх праблемах».

У Кітаі палітычная сістэма грунтуецца на манаполіі так званай «Камуністычнай партыі» на ўладу. Палітычнага плюралізму няма, улада належыць вузкаму колу элітаў. Раней,

пры Мао, гэты рэжым ліквідаваў прыватную ўласнасць, што прывяло да эканамічнай катастрофы. Ад пачатку 80-х, пад кіраўніцтвам Дэн Сяопіна, Кітай зрабіў стаўку на развіццё прыватнай ініцыятывы і перайшоў ад таталітарызму да аўтарытарызму.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць