Грамадства11

Статкевіч прапануе Кангрэс, лідэра і адзіны сьпіс

Праграму «Адзінства дзеля перамогі» прапануе партнёрам па аб’яднаных дэмакратычных сілах старшыня цэнтральнага аргкамітэту БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч

Праграму «Адзінства дзеля перамогі» прапануе партнёрам па аб’яднаных дэмакратычных сілах старшыня цэнтральнага аргкамітэту БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч, які адбывае зараз пакараньне ў вёсцы Блонь за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў рэферэндуму і парлямэнцкіх выбараў у 2004г.

Сутнасць гэтых прапановаў наступная:

Захаваць за А.Мілінкевічам пасаду старшыні Палітычнай рады АДС да наступнага, 7‑га Кангрэса АДС;

Надаць старшыні Палітычнай рады АДС дадатковыя паўнамоцтвы, неабходныя для паспяховага выканання яго функцый;

Прызначыць наступны, 7‑мы Кангрэс АДС на травень 2008г. з наступным парадкам дня:

а). справаздача Палітычнай рады АДС і яе старшыні;

б). зацвярджэнне стратэгіі і тактыкі АДС на парламенцкіх выбарах 2008г.;

в). зацвярджэнне платформы і агульнага спісу кандыдатаў ад АДС на парламенцкіх выбарах 2008г.;

г). выбары дэлегатаў Кангрэса АДС правесці на агульных сходах па парламенцкіх акругах з адначасовым абраннем адзінага кандыдата ў дэпутаты ад АДС па дадзенай акрузе.

М.Статкевіч лічыць, што трэба пазбавіць уладу магчымасці рэгістраваць слабейшых з дэмакратычных кандыдатаў, і вылучыць толькі па аднаму дэмакратычнаму кандыдату ў кожнай акрузе. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы павінны будуць заявіць, што ў выпадку нерэгістрацыі гэтага кандыдата ў дадзенай акрузе будзе праводзіцца лакальная кампанія байкоту пад лозунгам барацьбы за паўторныя выбары. На парламенцкіх выбарах 2000 г. байкот аказаўся паспяховым толькі там, дзе не былі зарэгістраваныя кандыдаты ад Народнай Грамады і дзе ён праводзіўся пад лозунгам «За паўторныя выбары». У 4‑х гарадах (Баранавічы, Барысаў, Брэст, Віцебск), дзе не былі зарэгістраваныя сацыял‑дэмакратычныя кандыдаты, выбары былі сарваныя.

Прапановы Мікалая Статкевіча да Аб’яднаных дэмакратычных сіл будуць разгледжаныя на пасяджэнні каардынацыйнага камітэта палітычных арганізацый‑удзельніц «Еўрапейскай кааліцыі» у сераду, 21 лютага 2007г.

20 лютага 2007г. Прэс‑служба аргкамітэта БСДП (НГ)

Каментары1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць