Грамадства

Мінчукі дамагліся адмены будаўніцтва дзевяціпавярховіка на месцы былога дзіцячага садка

Але дагэтуль не вырашана, што будзе да месцы садка.

Жыхары сталічнага мікрараёна Усход-2 дамагліся адмены будаўніцтва дзевяціпавярховага дома на месцы былога дзіцячага садка. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «Еўрапейская перспектыва» жыхар мікрараёна Віктар Янчурэвіч.

Нагадаем, 27 снежня 2011 года жыхары перадалі ў адміністрацыю Першамайскага раёна 1.254 подпісы супраць будаўніцтва жылога шматпавярховага дома на месцы дзіцячага садка па вуліцы Славінскага, 11.

Паводле слоў Янчурэвіча, на зварот прыйшоў адказ ад адміністрацыі:

«У сувязі са шматлікімі пярэчаннямі жыхароў мікрараёна і паводле вынікаў грамадскага абмеркавання названы праект будаўніцтва не рэкамендаваны да далейшага праектавання».

Забудоўшчык ТАА «Тапас» планаваў знесці закінуты дзіцячы садок і на яго месцы пабудаваць 188-кватэрны жылы дом, на першым паверсе якога размясціць магазіны, пункт рамонту абутку, аддзяленне банка, цырульню і іншыя аб’екты. Планавалася таксама ўладкаваць невялікі бульвар, пабудаваць дзве паркоўкі для аўтамабіляў, скразны праезд да дома, рэканструяваць школьны стадыён, пабудаваць дзіцячую і спартыўную пляцоўкі. 14 снежня ў Мінску прайшло грамадскае абмеркаванне праекта. Як заявіў начальнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Першамайскага раёна Антон Кулак,

«калі большасць жыхароў выступяць супраць гэтага праекта, ён не будзе рэалізаваны, калі за — будзе».
Пры гэтым ён адзначыў, што створана камісія, якая будзе прымаць пісьмовыя заявы жыхароў мікрараёна.

Нагадаем, дзіцячы садок шматразова перадаваўся ад адной арганізацыі да іншай і прыйшоў у заняпад. Раней там планавалася размясціць раённае УУС, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, цэнтр алімпійскага рэзерву. На праектныя работы было зрасходавана больш за 500 млн. рублёў. Некаторыя з выступоўцаў заявілі на сходзе, што не супраць будаўніцтва нейкага сацыяльнага або культурнага аб’екта, але не вышэй за тры паверхі.

«Мы адбіліся ад будаўніцтва дома, аднак у адказе не сказана, што будзе ў будучыні на месцы дзіцячага садка, —
заявіў у Янчурэвіч. — На нашу просьбу аднавіць дзіцячы садок адказу мы не атрымалі. У нашым мікрараёне існуе праблема з дзіцячымі садкамі. Іх было чатыры, засталося — два. У іх групы перапоўнены на 25–30%: замест 19–20 дзяцей — па 25–26. Аднаўленне садка на Славінскага, 11, магло б вырашыць гэту праблему. Бацькам стала б лягчэй уладкаваць дзяцей у садзік, а дзеці менш бы хварэлі з-за перапоўненасці груп».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС11

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць