Грамадства1111

Сяргей Скрабец стварае моладзевы рух

Новая моладзевая структура будзе называцца Моладзевым рухам імя Кастуся Каліноўскага. Заплянаваная і першая акцыя гэтага руху – мітынг у падтрымку Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.

Новая моладзевая структура будзе называцца Моладзевым рухам імя Кастуся Каліноўскага. Заплянаваная і першая акцыя гэтага руху – мітынг у падтрымку Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў. Сёньня спадар Скрабец зьбіраецца зьвярнуцца ў Менскі гарвыканкам з заявай на правядзеньне мітынгу.

Ініцыятарам стварэньня новага моладзевага руху выступіў Сяргей Скрабец, а ўзначальвае Сяргей Галаганюк. Мэту яго арганізацыі спадар Галаганюк тлумачыць гэтак:

Галаганюк: «Мы хочам стварыць альтэрнатыву БРСМ. Канечне, яго можна назваць палітычным моладзевым рухам і ён, натуральна, будзе дэмакратычным».

Новы моладзевы руху носіць імя Кастуся Каліноўскага. Адпаведнай гэтай постаці мае быць і дзейнасьць руху, у тым ліку за межамі Беларусі, кажа сузаснавальнік руху Аляксандар Скрабец:

Скрабец: «Мы хочам, каб людзі выступалі зь пікетамі каля амбасадаў у Маскве, Кіеве, Празе, Варшаве і гэтак далей. Каб у Беларусі спынілася манархічная тыранія».

Паводле стваральнікаў руху імя Кастуся Каліноўскага, колькасьць сябраў арганізацыі ў розных гарадах Беларусі зараз абагульняецца. Большасьць гэтай моладзі ўжо была далучаная да партыяў і рухаў і ўдзельнічала ў палітычных акцыях. Чаму зьявілася патрэба ў новай структуры і чым яна будзе розьніцца ад дзейных тлумачыць Сяргей Галаганюк.

Галаганюк: «Сёньня ўсе арганізацыі трымаюцца нейкіх сваіх ідэяў. Мы бы хацелі праз перамовы злучыць у нашым руху ўсе моладзевыя аб’яднаньні. Бо лебедзя, рака і шчупака ўжо надакучыла бачыць. А будучыня за моладзьдзю».

Паводле спадара Галаганюка, пасьля першай акцыі ў падтрымку палітзьняволеных, мае адбыцца зьезд і рэгістрацыя новых каліноўцаў. Наколькі запатрабаваным сёньня ёсьць новы моладзевы рух гаворыць палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

Мацкевіч: «Сёньня ў Беларусі мы маем такі парадокс, што арганізацыі не выконваюць тых функцыяў, дзеля якіх ствараліся. Здавалася б, гэта патрабуе стварэньня новых арганізацыяў. Але ж, калі няма ідэі ‑‑ як і чым яны будуць адрозьнівацца ад старых, то мы і надалей будзе пладзіць тыя ж самыя, ні на што ня здольныя арганізацыі, якія крытыкуем і сёньня. Іншая рэч, што спрабаваць трэба і, калі ёсьць добрая дэбютная ідэя, то можна імкнуцца стварыць нешта такое, што будзе кардынальным чынам розьніцца ад таго, што ёсьць сёньня».

Галіна Абакунчык, «Радыё Свабода»

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць