На рэйсы «Белавія» можна будзе рэгістравацца пры дапамозе мабільнага тэлефона
Пасажыры Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» змогуць рэгістравацца на рэйсы пры дапамозе мабільных тэлефонаў. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 8 лютага ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
Ён адзначыў, што цяпер вядуцца актыўныя перамовы з партнёрамі па рэалізацыі гэтага праекта. «Ужо летам пасажыры змогуць рэгістравацца на рэйс пры дапамозе мабільнага тэлефона», — падкрэсліў Гусараў.
У 2011 годзе рэгулярныя палёты выконваліся «Белавія» ў 37 аэрапортаў 23 краін.Былі адкрыты новыя рэгулярныя рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Хельсінкі, Сімферопаль і Караганду, а таксама з Гродна, Брэста і Гомеля ў Калінінград. Рэйсы ў Астану і Гановер сталі рэгулярнымі.
За мінулы год на дзевятнаццаці маршрутах была павялічана частата выканання палётаў, дзякуючы чаму ўдалося значна павялічыць колькасныя паказчыкі перавезеных пасажыраў.
Так, за 2011 год «Белавія» было перавезена прыкладна 1.036.000 пасажыраў, што складае плюс 7% да ўзроўню 2010 года. Для параўнання: у 2010 годзе пасажырапаток склаў 968.000 чалавек. За год было перавезена 1.586 тон грузу, пошты і платнага багажу. У 2010 годзе гэты паказчык складаў 1.500 тон.
На самалётах заходняй вытворчасці выканана 92,2% усіх рэйсаў авіякампаніі.
Цяпер флот авіякампаніі складаецца з 17 самалётаў, аднак восенню 2012 года парк «Белавія» папоўніцца двума новымі самалётамі бразільскай вытворчасці
Акрамя абнаўлення парка, у планах авіякампаніі ў чэрвені 2012 года адкрыццё рэйса Мінск — Новасібірск і павелічэнне частаты палётаў па наяўных напрамках.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары