Улада5353

Лукашэнка такі аддаў беларускае неба Расіі

Лукашэнка зацвердзіў падпісанае тры гады таму з Расіяй Пагадненне аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Аляксандр Лукашэнка 13 лютага ўказам № 65 зацвердзіў Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (АРС СПА). Аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Пагадненне было падпісана 3 лютага 2009 года міністрамі абароны дзвюх краін,
а 28 снежня таго ж года прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо падпісаў федэральны закон аб ратыфікацыі гэтага міжнароднага акта, пасля таго як адпаведныя рашэнні былі прынятыя Дзяржаўнай думай і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу РФ.

У паведамленні прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы гаворыцца, што «рэалізацыя пагаднення дазволіць аснашчаць войскі (сілы) АРС СПА ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай на аснове адзінай ваенна-тэхнічнай палітыкі, выпрацоўваць адзіныя патрабаванні да баявой гатоўнасці і вывучкі войскаў (сіл), арганізацыі іх аператыўнай і баявой падрыхтоўкі». У пагражальны перыяд і ў ваенны час частка сіл і сродкаў АРС СПА будзе прымяняцца ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі.

АРС узначаліць камандуючы, які пасля ўваходжання ў сілу пагаднення будзе прызначаны на гэтую пасаду рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Як паведамлялася, аснову АРС СПА складаюць органы ваеннага кіравання, пункты кіравання (камандныя пункты), аб’яднанні, злучэнні і вайсковыя часці бакоў, якія прыцягваюцца да вырашэння задач супрацьпаветранай абароны ў рэгіёне згодна з пералікам, які зацвярджаецца міністрам абароны дзвюх краін у трохмесячны тэрмін з дня ўваходжання ў сілу пагаднення.

Асноўнымі задачамі АРС СПА з’яўляюцца разведка, ахова і абарона знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, кантроль за выкананнем правілаў выкарыстання паветранай прасторы ў рэгіёне. Яна павінна прымушаць паветраныя судны, якія выконваюць палёты з парушэннямі, спыніць парушэнні або спыняць такія палёты, а таксама павінна прыкрываць зенітнымі ракетамі найбольш важныя аб’екты ў рэгіёне.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць