Грамадства11

Рабочыя баранавіцкага «Атланта» звярнуліся па дапамогу ў свабодны прафсаюз

Незадаволеныя нізкай зарплатай рабочыя Баранавіцкага станкабудаўнічага завода «Атлант» просяць дапамогі ў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ). Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў, 13 лютага да іх звярнуліся трое работнікаў завода. Яны сказалі, што зарплата на прадпрыемстве складае 1,2–1,3 мільёна рублёў, што істотна менш, чым на прадпрыемстве «Атлант» у Мінску.

Рабочыя раіліся з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюза, якія крокі ім варта зрабіць для абароны сваіх інтарэсаў, бо лічаць марным звяртацца наконт гэтага ў адміністрацыю прадпрыемства. «Мы параілі ім для пачатку пісьмова звярнуцца да кіраўніцтва завода або ў сваю афіцыйную прафсаюзную арганізацыю, выкласці ўсе прэтэнзіі», — сказаў Лазарэнкаў.

У адміністрацыі баранавіцкага прадпрыемства сітуацыю не каментуюць.

Паводле інфармацыі Лазарэнкава, незадавальненне нізкай зарплатай выказваюць таксама работнікі Брэсцкага машынабудаўнічага завода і прадпрыемства «Белкельме» ў Белаазёрску.

«Жыхары Брэсцкай вобласці зарабляюць менш за ўсіх у Беларусі — гэта афіцыйныя звесткі, а цэны на тавары і паслугі такія ж, як і ў іншых рэгіёнах краіны. Натуральна, людзі незадаволены», — падкрэсліў прафсаюзны актывіст.

Ён мяркуе, што хваляванні будуць расці, «пакуль заработная плата не забяспечвае годны ўзровень жыцця». «Але выступаць адкрыта людзі засцерагаюцца, баючыся рэпрэсій з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў», — дадаў ён.

Лазарэнкаў перакананы, што работнікі павінны абараняць свае працоўныя правы. «У цяперашніх эканамічных умовах няма іншага механізму. Мы гатовы аказваць кансультацыйную дапамогу па ўсіх пытаннях працоўнага заканадаўства, калі людзі пісьмова звернуцца да нас», — сказаў старшыня абласной арганізацыі СПБ.

Варта адзначыць, што на гэтым тыдні рабочым Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) удалося прымусіць заводскую адміністрацыю пайсці насустрач іх патрабаванням. 13 лютага ў двух цэхах БАТЭ прайшла стыхійная акцыя пратэсту — людзі выказвалі незадавальненне сваёй зарплатай, якая складае каля 1,5 млн. рублёў. 15 лютага адміністрацыя прадпрыемства паабяцала павялічыць зарплату з лютага на 20%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў23

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?9

Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў23

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў9

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку1

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць