Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў студзені склаў 973,7 тыс. рублёў.
У студзені 2012 г. рэальны памер пенсій, разлічаны з улікам інфляцыі, паменшыўся на 23,3% у параўнанні са студзенем
Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў студзені 2012 года склаў 973,7 тыс. рублёў, па інваліднасці — 871,7 тыс., з прычыны страты карміцеля — 633,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 530,8 тыс. рублёў.
У гэты перыяд на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзілася 2 млн. 486,9 тыс. пенсіянераў.
Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 940,4 тыс. рублёў,што ў два разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
На
Яна падкрэсліла, што ў 2011 годзе пенсіі выплачваліся ў поўным памеры і своечасова. Было праведзена 3 пераразлікі працоўных пенсій, заснаваных на росце сярэдняга заробку, павышаліся мінімальныя і сацыяльныя пенсіі і надбаўкі да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму.
«У 2012 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць пенсійнай палітыкі», — запэўніла намеснік міністра.
Каментары