Улада

Мартынаў: «Іран — важны партнёр Беларусі»

У Мінску прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Ірана.

6 сакавіка ў Мінску прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Ірана Алі Акбара Салехі. Перамовы адбыліся падчас візіту Салехі ў Мінск, які працягнецца да 7 сакавіка.

«Наша супрацоўніцтва з вамі носіць комплексны шматбаковы характар. Эканомікі Беларусі і Ірана ў многім узаемадапаўняльныя. Іран — важны партнёр Беларусі», — падкрэсліў Мартынаў.

Паводле яго слоў, сустрэча і перамовы ў Мінску будуць азначаць новы далейшы этап у супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў.

«Нам ёсць што абмеркаваць, з тым каб супрацоўніцтва служыла ўмацаванню эканомік дзвюх краін, дабрабыту двух народаў і ўмацаванню міру ў рэгіёнах», — зазначыў міністр замежных спраў Беларусі.

У сваю чаргу кіраўнік іранскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.

Нагадаем, дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран устаноўлены ў сакавіку 1993 года. У снежні 1997 года ў Іране адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2001 года ў Мінску працуе пасольства Ірана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads5

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads5

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць