У Маўрытаніі затрымалі зяця і блізкага паплечніка Муамара Кадафі, былога кіраўніка лівійскай выведкі Абдулуас-Сенусі .
Сенусі падарожнічаў па падробленым пашпарце.
Пасля падзення ў мінулым годзе рэжыму Кадафі Сенусі, як і шэраг іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, быў вымушаны хавацца і пакінуў Лівію. Меркавана,
спачатку Сенусі ўцёк з некаторымі прыхільнікамі ў Нігер, а адтуль перабраўся ў Малі.Ад лістапада 2011 года ніякіх звестак пра яго не паступала.
Абдула
ас-Сенусі быў абвешчаны ў вышук Міжнародным крымінальным судом за падаўленне паўстанняў ў краіне.
Афіцыйных каментароў ад уладаў Маўрытаніі не паступала.
Каментары